Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Нямеччына падтрымлівае беларускіх палітвязняў
15:09, 01/03/2007, фота ByMedia.net

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хекер наведаў сёння, 1 сакавіка, палітвязня, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатара Еўрапейскай Кааліцыі Мікалая Статкевіча. Палітык адбывае два гады абмежавання волі на так званай “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна Менскай вобласці. Лідэр сацыял-дэмакратаў быў асуджаны за арганізацыі ў 2004 годзе мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты ў трэці раз.

 ПАЛIТЫКА 

«Kyiv Post»: «Расея імкнецца замяніць прасавецкага Лукашэнку прарасейскім лідэрам»
18:07, 01/03/2007

“Беларусь супраць Расеі” – артыкул пад такой назвай выйшаў сёньня ва ўкраінскім англамоўным выданьні “Kyiv Post”. Аўтар публікацыі Тарас Кузё прыгадвае, што яшчэ ў 2002 годзе прапанова Ўладзімера Пуціна Беларусі далучыцца да Расеі ў якасьці 6 губэрняў сутыкнулася з рэзкай адмовай Аляксандра Лукашэнкі. “Лукашэнка – самы ўплывовы беларускі савецкі нацыяналіст”, -- піша газэта. Тым часам Расея, па меркаваньні аўтара, “імкнецца замяніць прасавецкага Лукашэнку прарасейскім лідэрам”.

«Газпром» пераходзіць ад слоў да справы
17:31, 01/03/2007

Дэлегацыя ААТ “Газпром” вядзе перамовы ў Менску па практычным стварэнні газатранспартнага прадпрыемства на базе ААТ “Белтрансгаз”, паведамілі ў Мінэнерга Беларусі. Трохдзённыя перамовы пачаліся 28 лютага і скончацца 2 сакавіка, удакладніў прадстаўнік ведамства.

Віктар Івашкевіч: «Лепш бы АГП больш актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Дня волі»
17:18, 01/03/2007

Радыёстанцыя “Нямецкая хваля” падключылася да абмеркавання ўлётак, якія з’явіліся ў Менску напярэдадні святкавання 25 сакавіка Дня волі. Усё пачалося з таго, што ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) абурыліся зместам агітацыйных налепак. Яны заклікалі 25 сакавіка прыйсці на Кастрычніцкую плошчу «За свабоду!» і «За Беларусь!». Абуральным для АГП было тое, што Дзень волі зваўся «Днём беларускага адзінства», а побач з бел-чырвона-белым штандарам чырвоназелянеў афіцыйны сцяг краіны. У адказ на гэта кіраўнік аргкамітэта па святкаванні Дня волі, намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч у інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” адзначыў, што “лепш бы АГП больш актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Дня волі”.

Валеры Леванеўскі: 25 сакавіка ў Менску адбудзецца аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў
16:52, 01/03/2007

25 сакавіка ў Менску адбудзецца аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў вядомы праваабаронца, старшыня Стачкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі. Прадпрымальнікі г.Менска, Менскай вобласці, а таксама з рэгіёнаў разам з дэмакратычнымі сіламі Беларусі плануюць узяць удзел у акцыі 25 сакавіка а 12 гадзіне на плошчы Каліноўскага ў г.Менску з сваімі патрабаваннямі. Прадпрымальнікі мяркуюць, што ў дадзенай акцыі возьме удзел Аляксандр Лукашэнка, які выслухае іх патрабаванні і адкажа на пытанні прадпрымальнікаў.

Беларускія ўлады не спяшаюцца падпісваць Канвенцыю аб абароне ад гвалтоўных знікненняў
16:27, 01/03/2007

У Беларусі ёсць магчымасць падпісаць Міжнародную канвенцыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў пазней, калі яна палічыць неабходным, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў на брыфінгу 1 сакавіка.

Спэктакль пра студэнтаў «паміж Менскам і Вільняй» (Фота)
16:21, 01/03/2007

“Свабодны тэатар” прэзэнтаваў супольны праект са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.Спэктакль “Паміж паміж” рыхтаваўся цягам двух месяцаў студэнтамі ЭГУ пад кіраўніцтвам драматурга Мікалая Халезіна і рэжысэра Ўладзімера Шчэрбаня. Тэма – "стан беларускіх студэнтаў паміж Менскам і Вільняй, між сучаснай Беларусьсю і Эўропай". Прэзэнтацыя мела форму “кватэрніка” – падпольнай імпрэзы ў прыватнай кватэры ў Менску.

Выхад Казуліна з галадоўкі павінен быць працягнуты
15:24, 01/03/2007

Рэжым выхаду з галадоўкі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі “Віцьба–3”, павінен быць працягнуты. Такую думку выказаў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч пасля сустрэчы з падабаронным.

Віталь Супрановіч: «Я й большасьць беларускіх музыкаў будзем 25 сакавіка на плошчы Каліноўскага»
14:54, 01/03/2007

На пытаньне "Чаму Вы пойдзеце на плошчу Каліноўскага 25 сакавіка?" прэс-службе Партыі БНФ адказаў вядомы музычны прадусар Віталь Супрановіч. “Кожны год 25 сакавіка я ўдзельнічаю ў сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці Беларусі. Гэты год ня стане выключэньнем. Перакананы, што дзень 25 сакавіка – самае галоўнае сьвята. Прынамсі, так павінна быць і абавязкова будзе. Я й большасьць беларускіх музыкаў будзем 25 сакавіка на плошчы Каліноўскага”, -- адказаў Віталь Супрановіч.

Менгарвыканкам прапанаваў партыі Казуліна памяшканне для з’езду
14:35, 01/03/2007

Менгарвыканкам зацвердзіў заяўку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) аб выдзяленні памяшкання для правядзення чарговага з’езду партыі. Аднак БСДП (Г) была змушаная адмовіцца ад гэтакай шчодрай прапановы ўлад па эканамічных меркаваннях.

Путин предложил кандидатуру Кадырова на пост президента Чечни
14:31, 01/03/2007

Президент РФ Владимир Путин сообщил, что внесет сегодня на рассмотрение парламента Чечни кандидатуру 30-летнего Рамзана Кадырова для наделения его полномочиями президента Республики. Об этом Владимир Путин сообщил на встрече с врио президента ЧР Рамзаном Кадыровым в Ново-Огарево.

Яцэк Чыхоцкі: «Расея ўжо цяпер мае ў Калініградзе і Беларусі цэлы арсенал наступальных узбраенняў»
14:21, 01/03/2007

Ці не вяртаецца свет у эпоху “халоднай вайны” паміж Расеяй і Захадам? З Яцэкам Чыхоцкім (Jacek Cichocki), дырэктарам варшаўскага Цэнтра усходніх даследаванняў, размаўляе карэспандэнт польскай газеты "Tygodnik Powszechny".

Жана Літвіна: Доступ да інфармацыі закрыюць канчаткова
14:06, 01/03/2007

“Калі раней доступ да інфармацыі быў абмежаваны да мінімуму, то цяпер ён будзе закрыты канчаткова”, – так пракаментавала БелаПАН старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жана Літвіна ліст урада, адрасаваны ўсім органам дзяржкіравання і дзяржаўным арганізацыям.

Польшча збіраецца будаваць газаправод цераз Паўночнае мора з Нарвегіі
13:43, 01/03/2007

Польшча вядзе перамовы з партнёрамі з Нямеччыны, Даніі і Нарвегіі наконт будаўніцтва газаправода з Нарвегіі ў Польшчу, паведаміў у чацвер польскі міністр эканомікі Пётр Вазняк.

Несмотря на российскую блокаду, Грузия процветает
13:25, 01/03/2007, Марк Чемпион, «The Wall Street Journal», (США)

Мощное политическое давление со стороны Москвы не смогло дестабилизировать правительство Грузии и даже способствовало притоку инвестиций в эту бывшую советскую республику, рассматриваемую как альтернативный транспортный коридор для товаров и энергоносителей из Азии в Европу, заявил в интервью президент Грузии Михаил Саакашвили.

«Газпром» непакоіцца, што беларускія ўлады разораць «Белтрансгаз»
12:58, 01/03/2007

ААТ “Газпром” занепакоенае планамі ўлад Беларусі адмяніць надбаўку ў $18 за тысячу кубаметраў газу, які беларускае газатранспартнае прадпрыемства “Белтрансгаз” перапрадае “Белпалгазу” для далейшай рэалізацыі мясцовым спажыўцам.

Сёння Аляксандр Мілінкевіч наведвае Магілёўскую вобласць
12:46, 01/03/2007

Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездкі па рэгіёнах. 1-2 сакавіка ён будзе сустракацца з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны.

Уладзімір Навасяд: «Беларусы павінны выйсці 25 сакавіка на плошчу Каліноўскага»
12:16, 01/03/2007, фота ByMedia.net

“Я упэўнены, што 25 сакавіка стане “чырвоным” днём беларускага календару. Гэта вельмі важная дата нашай гісторыі – менавіта ў гэты дзень была абвешчаная незалежнасць Беларусі. Мы павінны дзякаваць нашым продкам, якія прынялі статутныя граматы, якія паклалі пачатак суверэнітэту Беларусі. Беларусы павінны выйсці 25 сакавіка а 12 гадзіне на плошчу Каліноўскага ў Менску. Незалежнасць – наша галоўная каштоўнасць, без якой не будзе дэмакратыі, не будзе нас, беларусаў, як нацыі. Для захавання суверэнітэту сёння неабходны дыялог улады і апазіцыі. У гэтым плане я цалкам падтрымліваю ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча”, – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр Партыі Свабоды і Прагрэсу Уладзімір Навасяд.

Кіраўнік ПАРЕ заклікаў спрасціць працэдуру выдачы віз беларускім студэнтам
11:55, 01/03/2007

Старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн ізноў заклікаў спрасціць працэдуру выдачы віз, каб актывізаваць студэнцкія абмены паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі. Як паведамляе прэс-служба Рады Еўропы, з такім заклікам кіраўнік ПАРЕ выступіў 28 лютага ў Брусэлі на канферэнцыі аб стварэнні візавага кодэкса Еўрапейскай супольнасці. Канферэнцыю праводзіў камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах, правасуддзю і ўнутраных справах.

Хутка можа быць праведзеная амністыя
11:32, 01/03/2007

Неўзабаве ў Беларусі можа быць прынятае рашэнне аб правядзенні чарговай амністыі, пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.

Дзярждэпартамент ЗША патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі
11:00, 01/03/2007

Адміністрацыя прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джорджа Буша гатовая выкарыстаць усялякую магчымасць для таго, каб заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх асоб, якія знаходзяцца ў турме па палітычных абвінавачваннях. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША, распаўсюджаным учора ў сродках масавай інфармацыі. Дзярждэпартамент ЗША заявіў пра падтрымку “абаронцаў свабоды і дэмакратыі ў Беларусі”.

Лукашэнка дасць інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Джазіра»
10:46, 01/03/2007

Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю катарскаму спадарожнікаваму тэлеканалу “Аль-Джазіра”. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Каля КДБ адбылася акцыя ў падтрымку Дзянісава (Фота)
10:37, 01/03/2007

Акцыя з патрабаваннем вызваліць моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава адбылася ўчора ўвечары ля будынка Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў Менску. Пяцёра актывістаў моладзевай ініцыятывы “Бунт” разгарнулі насупраць КДБ транспарант “Бунт за свабоду Дзянісава”.

Ад «Дружбы» Расея пакуль не адмаўляецца, але гатовая будаваць новую трубу
10:24, 01/03/2007

Расея цяпер не мае намеру адмаўляцца ад выкарыстоўвання нафтаправода “Дружба”, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расеі Андрэй Дзяменцьеў падкрэсліў, што сёння нафтаправод “Дружба”, па якім Расея перапампоўвае нафту ў Еўропу, эфектыўны. Пры гэтым намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расеі сказаў, што краіна атрымае шэраг пераваг у выпадку будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі (з Унечы ў Прыморск).

«КоммерсантЪ»: На российский кредит Беларуси начислили санкции
10:19, 01/03/2007

Вашингтон во вторник ввел новые санкции против руководства Беларуси и внес в список персон нон грата еще шесть высокопоставленных чиновников этой страны, служащих "авторитарному режиму Александра Лукашенко". Вчера же с критикой в адрес Минска выступил литовский премьер Гедиминас Киркилас, рассказавший, что Литва и Грузия ищут способы смены власти в Беларуси. Запад, в последнее время не трогавший господина Лукашенко, резко усилил давление на Минск после того, как белорусское правительство обратилось к Москве за стабилизационным кредитом в размере $1,5 миллиарда, пишет российская газета «КоммерсантЪ».

У Менску канфіскавана 200 тысяч улётак да акцыі 25 сакавіка
10:11, 01/03/2007

У ноч з 27 на 28 лютага супрацоўнікі міліцыі й КДБ у складзе прыватнага памяшканьня ў Менску канфіскавалі 200 тысяч улётак з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 25 сакавіка.

Джон Маккейн стане кандыдатам у прэзідэнты ЗША
10:08, 01/03/2007

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн пацвердзіў, што ўступае ў прэзідэнцкую гонку і што афіцыйная заява пра высоўванне яго кандыдатуры прагучыць у красавіку 2007 года. “Я аб’яўляю пра тое, што буду кандыдатам у прэзідэнты ЗША”, – паведаміў 70-гадовы Маккейн у эфіры CBS.

Дэлегацыя беларускай апазыцыі правяла сустрэчу ў Кангрэсе ЗША
10:04, 01/03/2007

Дэлегацыя беларускай апазыцыі працягвае візыт у сталіцу ЗША. Учора лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, жонка палітвязьня Ірына Казуліна і старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргей Мацкевіч правялі сустрэчы ў Кангрэсе і Нацыянальнай радзе бясьпекі ЗША.

Расея разгледзець просьбу Беларусі аб крэдыце цягам 1,5–2 месяцаў
09:49, 01/03/2007

Расея разгледзіць просьбу Беларусі аб стабілізацыйным крэдыце цягам 1,5–2 месяцаў, паведаміў журналістам міністр фінансаў Расейскай Федэрацыі Аляксей Кудрын.

З першага сакавіка ў Беларусі ўступаюць у сілу два новых Кодэкса
09:45, 01/03/2007

З першага сакавіка 2007 года ў Беларусі ўступае ў сілу новы Адміністрацыйны кодэкс, які прадугледжвае ўзмацненне мераў адказнасці парушальнікаў ПДР і пакаранне дзяцей, пачынаючы з узросту 14 гадоў. Таксама з першага сакавіка ўступае ў сілу Працэсуальна-выканаўчы кодэкс, палажэнні якога рэгулююць функцыі выканаўцаў пакаранняў.

Еўразвяз захоўвае санкцыі супраць беларускіх улад
09:45, 01/03/2007

Еўразвяз захавае наяўныя санкцыя супраць Беларусі і Узбекістана. Такое рашэнне прынятае ў сераду на паседжанне пастаянных афіцыйных прадстаўнікоў краін–сябраў ЕЗ, акрэдытаваных у Брусэлі. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, адпаведная пастанова выносіцца на паседжанне міністраў замежных спраў дзяржаў ЕЗ 5 сакавіка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У Менску апаганены помнік ахвярам Халакосту
15:31, 01/03/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Посольство Великобритании вводит новые правила приема документов и оплаты виз
17:22, 01/03/2007

Посольство Великобритании в Минске внесло изменения в правила подачи заявлений на визы.

Генеральным директором ПО «БелавтоМАЗ» стал Николай Костень
17:20, 01/03/2007

Александр Лукашенко 1 марта дал согласие на назначение Николая Костеня генеральным директором ПО "БелавтоМАЗ" - генеральным директором ПРУП "Минский автомобильный завод". Ранее он занимал должность генерального директора РУПП "Борисовский завод "Автогидроусилитель", сообщили БЕЛТА в пресс-службе главы государства.

С 1 марта усиливается ответственность за употребление алкоголя в общественных местах
15:35, 01/03/2007

В Беларуси с 1 марта усиливается ответственность за употребление алкоголя в общественных местах. Об этом сегодня на пресс-конференции, отвечая на вопрос корреспондента БЕЛТА, заявил министр внутренних дел Беларуси Владимир Наумов.

Линия сталинского позора
14:45, 01/03/2007

Газета “Вечерний Минск” из номера в номер печатает рекламу так называемой “Линии Сталина”. Призывает минчан и гостей столицы посетить “мемориал”. Кому же пришла в голову такая маразматическая забава? При чем здесь Сталин? Его нога не ступала возле так называемого противотанкового рва. Как очевидец тех далеких событий, считаю, что это мемориал изнурительному мартышкину труду. Сотни тысяч колхозников с лопатами рыли это сталинское посмешище, позорище. До сих пор в памяти картинка, как два мужика делали после нас идеальные откосы, которые так и не потребовались никому. А как придирчиво два военных их осматривали и принимали!

У Чэхіі на АЭС адбылася ўцечка радыёактыўнай вады
13:01, 01/03/2007

У Чэхіі на Цямелінскай АЭС адбылася ўцечка 2 тысяч літраў радыёактыўнай вады, паведамляе Радыё Свабода. Паводле паведамлення чэшскай энергетычнай кампаніі, прычына здарэння – памылка персаналу.

200 сотрудников милиции были привлечены к уголовной ответственности
11:30, 01/03/2007

В минувшем году около 200 сотрудников милиции за различные правонарушения были привлечены к уголовной ответственности. Об этом на пресс-конференции сообщил министр внутренних дел Беларуси Владимир Наумов.

С 1 марта отменяются ограничения на ввоз пива из России
09:56, 01/03/2007

В Беларуси с 1 марта отменяются ограничения на ввоз российского пива, сообщили "Интерфаксу" в министерстве торговли страны. Соответствующе решение содержится в постановлении совета министров от 3 февраля текущего года.

Супрацоўнік Віцебскага гарвыканкама затрыманы пры атрыманні буйнога хабару
09:55, 01/03/2007

Пры атрыманні хабару ў 800 еўра затрыманы супрацоўнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама. Затрыманне праводзілі 26 лютага супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці. Як паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс-групы УКДБ Наталля Макарава, падчас следства высветлена, што раней супрацоўнік гарвыканкама атрымаў пазапраўную плату ў 550 даляраў і 400 тысяч беларускіх рублёў.

На рынках не будуць гандляваць парфумерыяй
09:53, 01/03/2007

Індывідуальныя прадпрымальнікі і супрацоўнікі камітэта па прадпрымальніцтву Менскага гарвыканкама правялі 28 лютага чарговую сустрэчу, на якой абмяркоўваліся новыя ўмовы працы ІП, гандлёвых парфумерыяй. У адміністрацыю Маскоўскага раёна прыйшлі каля 100 прадпрымальнікаў. Чакалася, што на пытанні ІП адкажа намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, аднак на сустрэчу ён не прыйшоў.

Беларусаў абавязалі дэклараваць бензін у баку машыны
09:49, 01/03/2007

Грамадзяне, якія выязджаюць за межы Беларусі часцей, чым адзін раз цягам трох сутак, цяпер абавязаныя задэклараваць на мяжы аўтамабільнае паліва, якое яны вывозяць. Гэтакі сэнс уступіўшага сёння ў сілу новага патрабавання Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: