Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хутка можа быць праведзеная амністыя 11:32, 01/03/2007
Неўзабаве ў Беларусі можа быць прынятае рашэнне аб правядзенні чарговай амністыі, пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
Па яго словах, цяпер даручэнне распрацаваць гэтае пытанне дадзенае МУС, Вярхоўнаму суду, пракуратуры і Адміністрацыі прэзідэнта. Вырашаецца, якія катэгорыі патрапяць пад амністыю, як будзе накладзены механізм амністыі і колькі чалавек выйдзе на волю. Магчыма, ужо ў сакавіку будзе завершаная распрацоўка гэтага пытання паведамляе БелТА.