Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Чэхіі на АЭС адбылася ўцечка радыёактыўнай вады 13:01, 01/03/2007
У Чэхіі на Цямелінскай АЭС адбылася ўцечка 2 тысяч літраў радыёактыўнай вады, паведамляе Радыё Свабода. Паводле паведамлення чэшскай энергетычнай кампаніі, прычына здарэння – памылка персаналу.
Як сцвярджаецца, уцечка ліквідаваная, ніякіх радыёактыўных рэчываў за межы АЭС не патрапіла.
Цямелінская АЭС, створаная на аснове савецкіх і амерыканскіх тэхналогій і знаходзіцца недалёка ад мяжы з Аўстрыяй. Яна даўно выклікае турботу ў Вене, якая заклікае зачыніць станцыю.