Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусаў абавязалі дэклараваць бензін у баку машыны 09:49, 01/03/2007
Грамадзяне, якія выязджаюць за межы Беларусі часцей, чым адзін раз цягам трох сутак, цяпер абавязаныя задэклараваць на мяжы аўтамабільнае паліва, якое яны вывозяць. Гэтакі сэнс уступіўшага сёння ў сілу новага патрабавання Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
Па словах беларускіх мытнікаў, гэта новаўвядзенне накіраванае ў першую чаргу на прадухіленне “фактаў пазапраўнай прадпрымальніцкай дзейнасці”. Для шматлікіх жыхароў прымежных раёнаў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей перапродаж паліва стаў, па сутнасці, асноўным відам дзейнасці. Набыты ў Беларусі бензін або салярку яны нібыта асабістую маёмасць вывозяць у каністрах і аўтамабільных баках для далейшай рэалізацыі ў Польшчу.
На розніцы ў цэнах у некаторых атрымоўваецца зарабіць за суткі да $50. Менавіта легкавыя “аўтамабілі-бензавозы” часцей за ўсё ствараюць на мяжы шматгадзінныя чэргі, адзначае ІТАР-ТАСС.