|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Джон Маккейн стане кандыдатам у прэзідэнты ЗША 10:08, 01/03/2007 У лістападзе 2006 года Маккейн зарэгістраваў афіцыйны камітэт па вывучэнні магчымасці ўдзелу ў выбарах, што дазволіла яму пачаць збор сродкаў і ездзіць па краіне для замеру настрояў выбаршчыкаў, паведамляе РІА “Новости”. Усе апытанні грамадскай думкі паказваюць, што сярод кандыдатаў-рэспубліканцаў Маккейн устойліва ўваходзіць у першую тройку лідэраў прэзідэнцкай гонкі, хоць і саступае па папулярнасці былому рэспубліканскаму мэру Нью-Ёрка Рудольфу Джуліані. Для сенатара гэта будзе ўжо другая спроба заняць Белы дом пасля выбараў 2000 года, калі права быць высунутым на выбарах ад рэспубліканскай партыі яму давялося саступіць Джорджу Бушу-малодшаму. Маккейн мае баявыя ўзнагароды і з’яўляецца ветэранам в’етнамскай вайны, дзе яго самалёт быў збіты і дзе ён правёў у палоне амаль шэсць гадоў. Сенатар у сваёй перадвыбарнай праграме выступае за замацаванне вайсковага патэнцыялу ЗША, павелічэнне колькасці амерыканскіх узброеных сілаў і за разгортванне сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА). “Эфектыўная СРА мае крытычна важнае значэнне ў якасці страхоўкі ад патэнцыйных пагроз, якія сыходзяць ад магчымых стратэгічных супернікаў, такіх, як Расея і Кітай”, – запісана ў яго праграме. У сенаце ЗША Маккейн вядомы таксама сваім жорсткім падыходам да Расеі і з’яўляецца аўтарам занесенай у 2005 году вядомай сенацкай рэзалюцыі, у якой змешчанае патрабаванне аб прыпыненні сяброўства Расеі ў “вялікай васьмёрцы”. Яшчэ ў 2003 годзе на паседжанні сената Маккейн заявіў, што “амерыканская знешняя палітыка павінна адлюстроўваць выцвераджальную выснову пра тое, што расейскі ўрад, які не падзяляе нашы самыя базавыя каштоўнасці, не можа быць сябрам або партнёрам і рызыкуе сваімі ўласнымі паводзінамі паставіць сябе ў разрад ворагаў”. “Паўзучы путч супраць сіл дэмакратыі і рынкавага капіталізму ў Расеі пагражае асновам амерыкана-расейскіх узаемінаў і спараджае прывід новай эры “халоднага міру” паміж Вашынгтонам і Масквой”, – заявіў тады сенатар. У 2005 годзе Маккейн быў адным з трох сенатараў, з ініцыятывы якіх сенат ЗША прыняў рэзалюцыю, абвінаваціўшы расейскія ўлады ў тым, што судовы працэс над Міхаілам Хадаркоўскім і Платонам Лебедзевым быў “палітычна матываваным”. У сенаце ЗША Маккейн з’яўляецца адным з самых паслядоўных і рэзкіх крытыкаў урада Аляксандра Лукашэнкі і ў жніўні 2004 года беларускія ўлады, адмовіўшы сенатару ў візе, забаранілі яму ўезд у Беларусь. Сёлета Маккейн падтрымаў занесены ў сенат законапраект аб падтрымцы намаганняў па ўступленні ў сябры НАТА Грузіі і Украіны, а два гады таму разам з сенатарам-дэмакратам Хілары Клінтан ён быў суаўтарам афіцыйнай заяўкі па вылучэнні Міхаіла Саакашвілі і Віктара Юшчанкі на Нобелеўскую прэмію міра.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|