Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супрацоўнік Віцебскага гарвыканкама затрыманы пры атрыманні буйнога хабару 09:55, 01/03/2007
Пры атрыманні хабару ў 800 еўра затрыманы супрацоўнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама. Затрыманне праводзілі 26 лютага супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці. Як паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс-групы УКДБ Наталля Макарава, падчас следства высветлена, што раней супрацоўнік гарвыканкама атрымаў пазапраўную плату ў 550 даляраў і 400 тысяч беларускіх рублёў.
“Затрыманы падбухторваў індывідуальных прадпрымальнікаў Віцебска да дачы хабараў службовым асобам гарвыканкама нібыта за садзейнічанне ў выдзяленні зямельных участкаў пад камерцыйныя павільёны”, – сказала Н.Макарава. Па яе словах, затрыманы, якому яшчэ няма 30 гадоў, – просты супрацоўнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама.
Па дадзеным факце УКДБ узбудзіла дзве крымінальныя справы па частцы 5 артыкула 16 (саўдзел у злачынстве), частцы 1 артыкула 431 (дача хабару) і частцы 1 артыкула 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса. Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.