Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жана Літвіна: Доступ да інфармацыі закрыюць канчаткова
14:06, 01/03/2007

“Калі раней доступ да інфармацыі быў абмежаваны да мінімуму, то цяпер ён будзе закрыты канчаткова”, – так пракаментавала БелаПАН старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Жана Літвіна ліст урада, адрасаваны ўсім органам дзяржкіравання і дзяржаўным арганізацыям.

Тэкст ліста № 11/810-234-ДСК (ДСК – “для службовага карыстання”) ад 22 лютага 2007 года за подпісам віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова з’явіўся ў інтэрнэце 28 лютага. Ліст адрасаваны рэспубліканскім органам дзяржкіравання, дзяржарганізацыям, аблвыканкамам і Менгарвыканкаму. У ім ідзе гаворка пра тое, як службоўцы павінны працаваць з СМІ. У прэс-службе Савета міністраў інфармацыю наконт дадзенага ліста пакуль не каментуюць.

Між іншым, як вынікае з тэксту, службоўцам рэкамендавана “забяспечыць кантроль за выступамі (інтэрв’ю, артыкулы) супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання ў СМІ, у тым ліку і недзяржаўных друкаваных выданнях”. “Пры выяўленні фактаў неаб’ектыўнага (некарэктнага) асвятлення эканамічных працэсаў” службоўцам неабходна “прыняць меры па прыцягненні зазначаных асоб да дысцыплінарнай адказнасці (аж да звальнення з занятых пасад)”.

У лісце таксама змешчанае патрабаванне забяспечыць нязменны маніторынг матэрыялаў, якія публікуюцца ў СМІ. “У выпадку выяўлення фактаў неаб’ектыўнага асвятлення пытанняў, датычных сферы, якую курыруе Міністэрства, камітэт, канцэрн, выканкам, накіроўвайце адпаведныя прапановы Мінінформу; прымайце меры па давядзенні да грамадскасці аб’ектыўнай інфармацыі, у тым ліку шляхам публікацыі афіцыйных заяў, аспрэчванняў і інш.”, – гаворыцца ў лісце.

Ж.Літвіна ацэньвае гэты дакумент як "вельмі спецыялізаваны", накіраваны ў першую чаргу на кантроль за інфармацыяй эканамічнага характару. "Відаць, гэта азначае, што працэсы, якія ідуць сёння ў эканамічнай сферы, непадкантрольныя. Таму не даць інфармацыю людзям, не даць магчымасці думаць і абмяркоўваць – на сёння галоўнае для органаў дзяржаўнай улады”, – лічыць кіраўнік БАЖ.

"Дакумент у чарговы раз накіраваныя супраць прафесіі журналіста і супраць свабоды слова. Здабываць інфармацыю журналістам будзе вельмі і вельмі складана", – канстатавала Ж.Літвіна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: