Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўразвяз захоўвае санкцыі супраць беларускіх улад 09:45, 01/03/2007
Еўразвяз захавае наяўныя санкцыя супраць Беларусі і Узбекістана. Такое рашэнне прынятае ў сераду на паседжанне пастаянных афіцыйных прадстаўнікоў краін–сябраў ЕЗ, акрэдытаваных у Брусэлі. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, адпаведная пастанова выносіцца на паседжанне міністраў замежных спраў дзяржаў ЕЗ 5 сакавіка.
Згодна з уведзенымі санкцыямі, забароненая пастаўка зброі ва Узбекістан, а сямі вышэйшым сябрам кіраўніцтва краіны, занесеным у “чорны спіс” ЕЗ, забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ. Санкцыі супраць Узбекістана былі ўведзеныя ЕЗ у траўні 2005 года пасля падзей у Андзіжане.
Захаваюцца на бліжэйшыя 12 месяцаў і санкцыі ў дачыненні Беларусі. У іх рамках замарожаныя рахункі 34 беларускіх афіцыйных асоб, уведзеная таксама забарона на іх уезд на тэрыторыю краін ЕЗ.
У сакавіку ЕЗ таксама разгледзіць пытанне аб увядзенні супраць Беларусі эканамічных санкцый, якія здольныя прывесці да страты беларускай эканомікай да 600 млн. даляраў у год.