Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Газпром» непакоіцца, што беларускія ўлады разораць «Белтрансгаз» 12:58, 01/03/2007
ААТ “Газпром” занепакоенае планамі ўлад Беларусі адмяніць надбаўку ў $18 за тысячу кубаметраў газу, які беларускае газатранспартнае прадпрыемства “Белтрансгаз” перапрадае “Белпалгазу” для далейшай рэалізацыі мясцовым спажыўцам.
“Цяпер Беларусь хоча моўчкі ад гэтай тэмы сысці”, гэта значыць, адмяніць надбаўку, сказаў намеснік старшыні праўлення расейскага канцэрна Валеры Голубеў падчас выступу ў чацвер на круглым стале ў “Газпроме”. Па яго словах, “Белтрансгаз” можа стаць стратным, калі гэтая надбаўка будзе скасаваная. Пры гэтым Голубеў паведаміў, што “Газпром” патрабуе замацавання надбаўкі ўказам прэзідэнта Беларусі.
Як паведамлялася раней, урад Беларусі і ААТ “Газпром” у канцы снежня 2006 года дамовіліся аб ўмовах набыцця расейскім бокам цягам 2007–2010 гадоў 50% акцый ААТ “Белтрансгаз” зыходзячы з узгодненай рынкавай ацэнкі беларускай ГТС у памеры $5 млрд. Да канца першага паўгоддзя 2007 года “Газпром” мусіць выкупіць 12,5% акцый “Белтрансгаза” за $625 млн. Сродкі ад продажу часткі беларускай ГТС паступяць у бюджэт. Пры гэтым расейскі бок уступіць у права ўласнасці і карпаратыўнага кіравання толькі пасля поўнага выкупу 50% акцый “Белтрансгаза”.
“Белтрансгаз” у 2006 годзе павялічыў чысты прыбытак ад усіх відаў дзейнасці на 9% у параўнанні з 2005 годам – да 56,2 млрд. бел. рублёў. У 2007 годзе АТ плануе за кошт транзіту газу забяспечыць прыбытак без выліку аперацыйных выдаткаў у памеры 80 млрд. бел. рублёў, што адпавядае ўзроўню мінулага года, паведамляе “Інтэрфакс–Украіна”.