Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямеччына падтрымлівае беларускіх палітвязняў
15:09, 01/03/2007, фота ByMedia.net

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хекер наведаў сёння, 1 сакавіка, палітвязня, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатара Еўрапейскай Кааліцыі Мікалая Статкевіча. Палітык адбывае два гады абмежавання волі на так званай “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна Менскай вобласці. Лідэр сацыял-дэмакратаў быў асуджаны за арганізацыі ў 2004 годзе мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму, які дазволіў Аляксандру Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты ў трэці раз.

Як паведаміў Мікалай Статкевіч прэс-цэнтру Хартыі’97, падчас сустрэчы нямецкі дыпламат заявіў пра занепакоенасць Нямеччыны існаваннем у Беларусі палітычных зняволеных. “Спадар Хекер запэўніў мяне, што Нямеччына будзе пільна сачыць за становішчам беларускіх палітвязняў і нязменна патрабаваць іх вызвалення”, – заявіў лідэр сацыял-дэмакратаў.

У сваю чаргу Мікалай Статкевіч заклікаў амбасадара Нямеччыны надаць больш увагі палітычным зняволеным, якія цяпер знаходзяцца ў калоніях Беларусі. Гаворка ідзе пра экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, які адбывае пакаранне ў Віцебскай выпраўленчай калоніі, праваабаронцу Кацярыну Садоўскую, адпраўленую у Гомельскую жаночую калонію, і лідэра “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў Шклоўскай калоніі.

“Гэтым людзям цяпер цяжэй за ўсіх. Яны цалкам закрытыя ад грамадства, мы толкам нічога не ведаем пра іх стан здароўя, пра ўмовы, у якіх іх утрымоўваюць. Неабходна ўвесь час трымаць на кантролі справы гэтых людзей і змагацца за іх вызваленне”, – сказаў Мікалай Статкевіч прэс-цэнтру Хартыі’97.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: