Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выхад Казуліна з галадоўкі павінен быць працягнуты 15:24, 01/03/2007
Рэжым выхаду з галадоўкі экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі “Віцьба–3”, павінен быць працягнуты. Такую думку выказаў адвакат палітыка Ігар Рынкевіч пасля сустрэчы з падабаронным.
Нагадаем, што 15 лютага медыкі працягнулі Казуліну да 1 сакавіка рэжым выхаду з галадоўкі па стане здароўя. Гэты рэжым азначае вызваленне ад працы і спецыяльнае харчаванне.
“28 лютага на сустрэчы з Казуліным я даведаўся, што ён не прайшоў медабследаванне, не быў узяты аналіз крыві. Нікога з адказных за гэтыя мерапрыемствы на месцы не было. Мне толькі паведамілі, што ўсе гэтыя мерапрыемствы будуць праведзеныя да пятніцы, 2 сакавіка”, – паведаміў адвакат.
Аднак, па словах І.Рынкевіча, нават у нармальнай сітуацыі выхад з працяглай галадоўкі павінен цягнуцца яшчэ як мінімум месяц. “У сітуацыі зняволення, як мне паведамілі медыкі, гэты працэс можа расцягнуцца да лета. У выніку галадоўкі ў Казуліна з’явілася зняменне канечнасцяў. Яму неабходны масаж, плаванне, штодзённы душ. Аднак у калоніі такое немагчыма. Яго нават у душ водзяць раз у тыдзень”, – сказаў адвакат.
Па словах Рынкевіча, датуль, пакуль медыкі не дазволяць Казуліну перайсці на агульны рэжым утрымання ў калоніі, ён будзе знаходзіцца на рэжыме выхаду з галадоўкі.