Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзярждэпартамент ЗША патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі 11:00, 01/03/2007
Адміністрацыя прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Джорджа Буша гатовая выкарыстаць усялякую магчымасць для таго, каб заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх асоб, якія знаходзяцца ў турме па палітычных абвінавачваннях. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША, распаўсюджаным учора ў сродках масавай інфармацыі. Дзярждэпартамент ЗША заявіў пра падтрымку “абаронцаў свабоды і дэмакратыі ў Беларусі”.
“На гэтым тыдні дзярждэпартамент правёў сустрэчу з дэлегацыяй беларускіх апазіцыйных палітычных лідэраў і актывістаў грамадзянскай супольнасці для абмеркавання далейшых крокаў, якія ЗША могуць распачаць для падтрымкі абаронцаў свабоды і дэмакратыі ў Беларусі”, – гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпа.
“Цягам мінулага года ЗША распачалі цэлы шэраг мер для аказання ціску на беларускага прэзідэнта Лукашэнку, каб ён выпусціў палітычных зняволеных”, – падкрэслівае Дзярждэпартамент.
Дэлегацыя беларускай апазіцыі знаходзіцца цяпер з візітам у Вашынгтоне. У яе склад уваходзяць лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, жонка палітвязня Ірына Казуліна і старшыня працоўнай групы Асамблеі няўрадавых арганізацый Сяргей Мацкевіч.