Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску апаганены помнік ахвярам Халакосту
15:31, 01/03/2007

У Менску апаганены помнік брэменскім габрэям – ахвярам Халакосту, што знаходзіцца на тэрыторыі старажытных габрэйскіх могілак на перакрыжаванні вуліц Сухой і Калектарнай. Як паведаміў БелаПАН кіраўнік Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман, невядомыя абламалі прыкладна адну чвэрць металічнай таблічкі з тэкстам, замацаванай на глыбе граніту.

Я.Гутман пракаментаваў акт вандалізму: “У краіне, дзе на загад службоўцаў знішчаюцца габрэйскія святыні – могілкі і сінагогі, такія факты становяцца звычайнымі”. Ён расцаніў апаганенне памятнага знака, як “своеасаблівае прывітанне ад мясцовых антысемітаў да 65-годдзя трагедыі Менскага гета”, якое будзе адзначацца 2 сакавіка. “Я хацеў бы дажыць да таго дня, калі людзі, якія здзейснілі гэта, сядуць на лаву падсудных і панясуць адказнасць у адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь”, – сказаў Я.Гутман.

Памятны знак брэменскім габрэям – частка мемарыяла нямецкім габрэям – ахвярам Халакосту, дэпартаваным з Брэмена, Гамбурга і Дзюсельдорфа ў гады Другой Сусветнай вайны, якія загінулі ў Менску і яго наваколлях. Мемарыял усталяваны нямецкім бокам у канцы 1990-х гадоў.

Нагадаем, што гэтымі днямі ва ўрочышчы Курапаты быў апаганены памятны знак, усталяваны ахвярам сталінізму беларускімі габрэямі ў канцы 2004 года: цяжкім прадметам невядомыя пашкодзілі відарыс зоркі Давыда.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: