Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску канфіскавана 200 тысяч улётак да акцыі 25 сакавіка 10:11, 01/03/2007
У ноч з 27 на 28 лютага супрацоўнікі міліцыі й КДБ у складзе прыватнага памяшканьня ў Менску канфіскавалі 200 тысяч улётак з заклікам прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 25 сакавіка.
Як паведамляе прэс-група Партыі БНФ, адбыўся допыт жыхароў, якія знаходзіліся ў кватэрах дому. Пратакол канфіскацыі не складаўся. Папярэдне ўжо распаўсюджана 140 тыс. такіх улётак.
- Мы абураныя дзеяньнямі міліцыі й КДБ, - кажа ў інтэрв’ю “Радыё Рацыя” кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч. - Гэта паказвае, што вядзецца кругласуткавая сочка за дэмакратычнымі актывістамі, адсочваюцца любыя іх рухі й перамяшчэньні.
Лабковіч падкрэсьліў, што дзейнасьць уладаў накіраваная на пазбаўленьне грамадзянаў магчымасьці прыйсьці на мірную акцыю 25 сакавіка.
- Улёткі ўтрымлівалі "Прапанову Эўразьвязу Беларусі", - распавёў Лабковіч. - Такім чынам, улады паказалі, што яны хочуць пазбаваіць Беларусь эўрапейскага статусу й не дапусьціць, каб мы атрымалі выгоды, прапанаваныя Эўропаю.