Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэлегацыя беларускай апазыцыі правяла сустрэчу ў Кангрэсе ЗША
10:04, 01/03/2007

Дэлегацыя беларускай апазыцыі працягвае візыт у сталіцу ЗША. Учора лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, жонка палітвязьня Ірына Казуліна і старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргей Мацкевіч правялі сустрэчы ў Кангрэсе і Нацыянальнай радзе бясьпекі ЗША.

У дэмакратаў, якія цяпер маюць большасьць у Кангрэсе ЗША, няма ніякіх разыходжаньняў з адміністрацыяй Джорджа Буша і Рэспубліканскай партыяй адносна палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, -- такую выснову зрабіў лідэр БНФ Вінцук Вячорка пасьля размовы ў Кангрэсе:

"Тут ёсьць кансэнсус. Адным з істотных пытаньняў пад час сустрэчы з новым кіраўніком Гэльсынскай камісіі Кангрэсу Элсі Гэстынсам як раз было гэтае пытаньне: ці што-небудзь памяняецца ў палітыцы Беларусі пры новай дэмакратычнай большасьці ў Кангрэсе. Спадар Гэстынс запэўніў нас, што абсалютна нічога ня будзе мяняцца. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў ініцыяваны, дарэчы, як рэспубліканцамі, гэтак і дэмакратычнымі дэпутатамі. Спадар Гэстынс высока ацэньвае гэты акт", -- паведаміў Вячорка “Радыё Свабода”.

Спадар Гэстынс, які быў на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў якасьці назіральніка, выказаў перакананьне, што з боку Расеі сёньня ідзе закручваньне гаек у дачыненьні да Беларусі, што не мае нічога супольнага з падштурхоўваньнем Беларусі да дэмакратычнага шляху разьвіцьця.

Адбылася таксама гутарка з былым амбасадарам ЗША ў Беларусі Майклам Козакам, які цяпер адказвае за пытаньні дэмакратыі, правоў чалавека і міжнародныя справы ў Нацыянальнай радзе бясьпекі.

“Майкл Козак гаварыў з намі пра сытуацыю ў Беларусі ў цэлым і ў дэмакратычных сілах. Бясспрэчна, што спадар Козак ня проста цікавіцца Беларусьсю, але робіць гэта з захапленьнем. Дарэчы, ён не здымаючы носіць бела-чырвона-белую бранзалетку”, -- паведаміў палітык.

Спадар Вячорка у Вашынгтоне прапаноўвае распрацаваць і шырока абнародаваць пазытыўную праграму дапамогі Беларусі пры ўмове выкананьня дэмакратычных патрабаваньняў -- амэрыканскі аналяг вядомага дакумэнту Эўракамісіі. Анатоль Лябедзька прапанаваў ініцыяваць слуханьні ў Кангрэсе па Беларусі ў сувязі з новай замежнапалітычнай і эканамічнай сытуацыяй. Ірына Казуліна заклікае ЗША зноў і зноў уздымаць пытаньне вызваленьня палітычных вязьняў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: