Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менгарвыканкам прапанаваў партыі Казуліна памяшканне для з’езду 14:35, 01/03/2007
Менгарвыканкам зацвердзіў заяўку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) аб выдзяленні памяшкання для правядзення чарговага з’езду партыі. Аднак БСДП (Г) была змушаная адмовіцца ад гэтакай шчодрай прапановы ўлад па эканамічных меркаваннях.
Справа ў тым, што ў якасці месца правядзення з’езду Менгарвыканкам прапанаваў палац культуры МАЗа, а дырэктар ДК – залу на тысячу месцаў, у якім у кастрычніку 2005 года праводзіўся Кангрэс дэмакратычных сілаў, нягледзячы на той факт, што заяўка падавалася на памяшканне, якое змяшчае не больш як 150 чалавек, паведамляе АФН.
У сувязі з вялізным коштам арэнды залы ў ДК “МАЗ” кіраўніцтва партыі прыняло рашэнне правесці з’езд у штаб-кватэры Партыі БНФ па вул. Варвашэні, 8.
Разам з тым, БСДП (Г) дзякуе менскім ўладам, якія хоць і з спазненнем, але ўсё-ткі выказалі намер задаволіць просьбу апазіцыі.
Нагадаем, што з’езд БСДП (Г) адбудзецца 4 сакавіка 2007 года.