Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Kyiv Post»: «Расея імкнецца замяніць прасавецкага Лукашэнку прарасейскім лідэрам»
18:07, 01/03/2007

“Беларусь супраць Расеі” – артыкул пад такой назвай выйшаў сёньня ва ўкраінскім англамоўным выданьні “Kyiv Post”. Аўтар публікацыі Тарас Кузё прыгадвае, што яшчэ ў 2002 годзе прапанова Ўладзімера Пуціна Беларусі далучыцца да Расеі ў якасьці 6 губэрняў сутыкнулася з рэзкай адмовай Аляксандра Лукашэнкі. “Лукашэнка – самы ўплывовы беларускі савецкі нацыяналіст”, -- піша газэта. Тым часам Расея, па меркаваньні аўтара, “імкнецца замяніць прасавецкага Лукашэнку прарасейскім лідэрам”.

Паводле аўтара артыкулу, ужо той крызіс у 2002 годзе прадэманстраваў поўную недзеяздольнасьць ідэі славянскага саюзу. Усе наступныя гады гэты беларускі кіраўнік захоўваў інтэграцыянісцкую рыторыку, каб забясьпечыць Беларусі танныя расейскія энэрганосьбіты, аднак усё болей схіляўся да абароны сувэрэнітэту сваёй краіны.

Аднак спробе спалучыць падтрымку саюзу і нацыяналізм нанесла моцны удар расейскае падвышэньне цэнаў на газ і нафту. Пры гэтым Беларусь, у адрозьненьне ад Украіны, ня здолела ў выніку захаваць за сабой свае газатранспартныя магутнасьці і пайшла на продаж Расеі паловы пакету акцыяў “Белтрансгазу”.

На думку аўтара “Kyiv Post”, мэтаю Расеі ня ёсьць зьмена рэжыму ў Беларусі: Расея, у адрозьненьне ад Захаду, прызнала вынікі несправядлівых выбараў 2006 году, і патрабаваньне аб падвышэньні цэнаў на газ прыйшло з Масквы толькі пасьля абвяшчэньня вынікаў гэтых выбараў.

Тарас Кузё мяркуе, што Крэмль аддаў бы перавагу замене Лукашэнкі на больш гнуткага аўтарытарнага лідэра, які быў бы саюзьнікам Расеі, але не імкнуўся абменьваць пустую рыторыку славянскага саюзу на эканамічныя прэфэрэнцыі.

Аўтар “Kyiv Post” лічыць, што Лукашэнка знаходзіцца ў больш складаным становішчы, чым былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, які балянсаваў паміж Захадам і Расеяй. Праўда, Лукашэнка зрабіў некаторыя прапановы ў бок Захаду пасьля энэргетычнага крызісу ў адносінах з Расеяй. Захад, мяркуе Тарас Кузё, мог бы зрабіць прапановы насустрач, але толькі ў абмен на пэўную лібэралізацыю рэжыму, чаго Лукашэнка ня хоча рабіць.

Разам з тым, адзначае дасьледчык, цяперашні канфлікт Крамля з Лукашэнкам не азначае, што Расея цяпер будзе падтрымліваць беларускую апазыцыю, якую яна па-ранейшаму лічыць занадта празаходняй. “Расея, – піша Кузё, – ужо цяпер вырошчвае іншых прарасейскіх лідэраў сярод беларускай эліты, у прыватнасьці ў шэрагах беларускага КДБ”.

“Расея імкнецца замяніць прасавецкага Лукашэнку прарасейскім лідэрам, які пачаў бы эканамічныя рэформы і прыватызацыю ў Беларусі, што дало б магчымасьць расейскім алігархам атрымаць вялікія кавалкі эканомікі гэтай краіны”, – піша амэрыканскі дасьледчык Тарас Кузё ў сёньняшнім нумары газэты “Kyiv Post”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: