Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З першага сакавіка ў Беларусі ўступаюць у сілу два новых Кодэкса 09:45, 01/03/2007
З першага сакавіка 2007 года ў Беларусі ўступае ў сілу новы Адміністрацыйны кодэкс, які прадугледжвае ўзмацненне мераў адказнасці парушальнікаў ПДР і пакаранне дзяцей, пачынаючы з узросту 14 гадоў. Таксама з першага сакавіка ўступае ў сілу Працэсуальна-выканаўчы кодэкс, палажэнні якога рэгулююць функцыі выканаўцаў пакаранняў.
Згодна з Адміністрацыйным кодэксам, з першага сакавіка прадстаўнікі сілаў правапарадку маюць права штрафаваць грамадзянаў без складання пратаколу. Штраф, у той самы час, не можа перавышаць 50 базавых велічынь, а арышт не будзе перавышаць 15 сутак. Толькі ў выпадку, калі на грамадзяніна будзе складзена два і больш пратаколаў аб парушэннях, яго могуць арыштаваць на 25 сутак, паведамляе “Тэлеграф”.
Змены аб адказнасці за парушэнне ПДР, занесеныя прыкладна ў 25 артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса, якія вызначаюць адказнасць кіроўцаў і пешаходаў за парушэнні ПДР. Калі парушэнне здзейсненае не наўмысна, ДАІ мае намер падыходзіць лаяльна, у залежнасці ад абставін, абмяжоўвацца прафілактыкай, паведамляе прэс-служба МУС. У той самы час да злосных парушальнікаў будуць ужывацца максімальныя меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс, які ўступае ў сілу з першага сакавіка, раней не меў аналагаў у краіне. Яго асноўная задача – рэгуляванне правоў і абавязкаў праваахоўных органаў, парушальнікаў і экспертаў. Гэты кодэкс стане 24-м у Беларусі, і такім чынам, наша краіна становіцца лідэрам у СНД па колькасці дзейных кодэксаў.