Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёння Аляксандр Мілінкевіч наведвае Магілёўскую вобласць 12:46, 01/03/2007
Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездкі па рэгіёнах. 1-2 сакавіка ён будзе сустракацца з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны.
“Гэта этап стварэння руху «За свабоду!». Этап кансультацыяў з людзьмі. Я расказваю ім пра стратэгію, якую мы вызначаем у гэтай дзейнасці”, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Напачатку тыдня лідэр апазіцыі наведаў гарады Берасцейскай вобласці.