Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На рынках не будуць гандляваць парфумерыяй
09:53, 01/03/2007

Індывідуальныя прадпрымальнікі і супрацоўнікі камітэта па прадпрымальніцтву Менскага гарвыканкама правялі 28 лютага чарговую сустрэчу, на якой абмяркоўваліся новыя ўмовы працы ІП, гандлёвых парфумерыяй. У адміністрацыю Маскоўскага раёна прыйшлі каля 100 прадпрымальнікаў. Чакалася, што на пытанні ІП адкажа намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, аднак на сустрэчу ён не прыйшоў.

Як паведамлялася раней, з 1 красавіка ІП здолеюць гандляваць парфумерна-касметычнай прадукцыяй толькі пры наяўнасці ліцэнзіі на знешнегандлёвую дзейнасць, што прыраўноўвае іх да юрасоб.

“Службоўцы далі нам зразумець: пераходзьце ў юрыдычныя асобы, насустрач вам ніхто не пойдзе. Але ў шматлікіх ІП проста няма магчымасцяў для стварэння фірмы або прадпрыемства”, – так пракаментавала БелаПАН вынікі сустрэчы адна з яе ўдзельніц, актывістка Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”.

Па яе словах, у выніку ўвядзення новых правіл ІП не здолеюць гандляваць парфумерыяй вядомых брэндаў. “З прапанаваных прадпрымальнікам фірм, якія маюць ліцэнзію на імпарт, толькі дзве – "Кравт" і "Локрум" – гандлююць дарагой парфумерыяй. Аднак асартымент у іх зусім невялікі, ды і з пералічанага паловы няма ў наяўнасці. Акрамя таго, мінімальная сума заказу ў гэтых фірм – 10 млн. рублёў. Цэны на опт у іх вышэйшыя, чым у нас у розніцу”, – адзначыла актывістка “Перспектывы”.

У прадпрымальнікаў застаецца месяц на тое, каб закупіць тавар, астаткамі якога можна будзе гандляваць і пасля 1 красавіка. “За кароткі тэрмін нашы запасы вычарпаюцца, новага тавару не будзе, і мы альбо пяройдзем на іншыя тавары, альбо пакінем прадпрымальніцтва ўвогуле. Пакупнікам прыйдзецца ісці ў дарагія буцікі, якія ў Менску можна пералічыць на пальцах”, – заявіла ўдзельніца сустрэчы.

Як заявіў БелаПАН старшыня савета РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка, вынік сустрэчы, з улікам учорашняга паседжання працоўнай групы ў Мінэканомікі, цалкам прадказальны. “Гэта падобна на замацаванне ўрадам поспеху ў заданні па пераводзе ІП у юрасобы ці ў які іншы стан. Ніхто не хоча ўнікаць у праблемы малога бізнэсу”, – лічыць А.Шумчанка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: