Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віталь Супрановіч: «Я й большасьць беларускіх музыкаў будзем 25 сакавіка на плошчы Каліноўскага» 14:54, 01/03/2007
На пытаньне "Чаму Вы пойдзеце на плошчу Каліноўскага 25 сакавіка?" прэс-службе Партыі БНФ адказаў вядомы музычны прадусар Віталь Супрановіч. “Кожны год 25 сакавіка я ўдзельнічаю ў сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці Беларусі. Гэты год ня стане выключэньнем. Перакананы, што дзень 25 сакавіка – самае галоўнае сьвята. Прынамсі, так павінна быць і абавязкова будзе. Я й большасьць беларускіх музыкаў будзем 25 сакавіка на плошчы Каліноўскага”, -- адказаў Віталь Супрановіч.