Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ад «Дружбы» Расея пакуль не адмаўляецца, але гатовая будаваць новую трубу 10:24, 01/03/2007
Расея цяпер не мае намеру адмаўляцца ад выкарыстоўвання нафтаправода “Дружба”, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расеі Андрэй Дзяменцьеў падкрэсліў, што сёння нафтаправод “Дружба”, па якім Расея перапампоўвае нафту ў Еўропу, эфектыўны. Пры гэтым намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расеі сказаў, што краіна атрымае шэраг пераваг у выпадку будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі (з Унечы ў Прыморск).
“Мы даўнавата агучваем канцэпцыю дыверсіфікацыі нашых кірункаў, у тым ліку і экспартных, як па нафце, так і па нафтапрадуктах. Але гэта не значыць, што мы збіраемся адмаўляцца ад якіх-небудзь наяўных напрамкаў, калі яны пры гэтым эканамічна эфектыўныя. Цяпер “Дружба” эфектыўная, так навошта ад яе адмаўляцца?”, – падкрэсліў у інтэрв”ю “Коммерсанту” Дзяменцьеў.
Пры гэтым намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расеі сказаў, што краіна атрымае шэраг пераваг у выпадку будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі (з Унечы ў Прыморск). “Па-першае, у нас трубаправодная сістэма недастаткова развітая. І нават з увядзеннем Усходняй трубы і БТС-2 (трубаправод з Унечы ў Прыморск) мы не выходзім на прыняты ў свеце нарматыў рэзервавання сістэмы з 20-адсоткавым прафіцытам. У выпадку ўзнікнення нейкіх непрадбачаных сітуацый мы сёння не маем магчымасці кардынальна пераразмеркаваць патокі. Ёсць плюсы і з пункту гледжання эканомікі. Прыморскі напрамак і ўвогуле ўсялякі напрамак, які канчаецца ў порце, па азначэнні дазваляе больш эфектыўна выходзіць на рынкі”, – заявіў Андрэй Дзяменцьеў.
У той самы час намеснік міністра ўдакладніў, што праект будаўніцтва нафтаправода з Унечы ў Прыморск не з’яўляецца антыбеларускім. “Увязваць гэты праект з падзеямі, якія адбыліся паміж Расеяй і Беларуссю, было б памылкай. Гэта не антыбеларускі, а нармальны, эканамічна абгрунтаваны праект развіцця трубаправоднай сістэмы. Больш за тое, калі вы паглядзіце прынятую ў 2003 годзе энергастратэгію РФ да 2020 года, якая была напісаная, калі Масква і Менск былі на ўздыме, развіццё паўночна-балтыйскага напрамку экспарту там вызначанае як адно з прыярытэтных”, – нагадаў Андрэй Дзяменцьеў, паведамляе Telegraf.by.