Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча збіраецца будаваць газаправод цераз Паўночнае мора з Нарвегіі 13:43, 01/03/2007
Польшча вядзе перамовы з партнёрамі з Нямеччыны, Даніі і Нарвегіі наконт будаўніцтва газаправода з Нарвегіі ў Польшчу, паведаміў у чацвер польскі міністр эканомікі Пётр Вазняк.
“Мы рыхтуемся пабудаваць газаправод цераз Паўночнае мора, – сказаў ён на прэс-канферэнцыі. – Хутка будзе завершаная распрацоўка планаў па газавым злучэнні з Польшчай”.
Урад Польшчы разглядае дыверсіфікацыю крыніц энерганосьбітаў у якасці сваёй перспектывы, бо лічыць, што Расея ўсё у значнай ступені падыходзіць да пытання наконт забеспячэння газам і нафтай з палітычнага пункту гледжання, паведамляе “Інтэрфакс”.