Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спэктакль пра студэнтаў «паміж Менскам і Вільняй» (Фота)
16:21, 01/03/2007

“Свабодны тэатар” прэзэнтаваў супольны праект са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.Спэктакль “Паміж паміж” рыхтаваўся цягам двух месяцаў студэнтамі ЭГУ пад кіраўніцтвам драматурга Мікалая Халезіна і рэжысэра Ўладзімера Шчэрбаня. Тэма – "стан беларускіх студэнтаў паміж Менскам і Вільняй, між сучаснай Беларусьсю і Эўропай". Прэзэнтацыя мела форму “кватэрніка” – падпольнай імпрэзы ў прыватнай кватэры ў Менску.

Прысутных было ня шмат, бо кватэра ня можа зьмясьціць шмат людзей, але ўсе з захапленьнем глядзяць на дзею.

“Сёньня ўжо здарылася: калі той клюб, дзе мы хацелі адыграць гэтую прэм’еру, там ад ранку былі міліцыянты – ведалі, што будзе “Свабодны тэатар”. І нашы мэнэджэры прайшлі 37 кропак. І ўсюды нам было адмоўлена”, -- тлумачыць “Радыё Свабода” кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін.

Спэктакль поўны рэаліяў жыцьця цяперашніх студэнтаў ЭГУ. Так, на пачатку дзяўчына складае рэчы ў валізку, і сярод іншага ўпотайкі хавае пад майку бел-чырвона-белы сьцяг. Перад ад’ездам у студэнткі адбываецца такі дыялёг з маці:

“– Куды ты едзеш?!”

“– Мама, мы пра гэта з табой ужо размаўлялі”.

“– Навошта ты туды едзеш?”

“– Мама, вучыцца”.

“– Чаму вучыцца? Капіталістам … лізаць?! Нікуды не паедзеш!”

“Мама!..”

Пасьля пільнага допыту на беларускай мытні, студэнты трапляюць у Вільню:

“Vilnius!”, “Laba diena!”

“Вось парадокс: прэм’ера гэтага спэктаклю ў Вільні будзе грацца 6 сакавіка ў тэатры Эймунтаса Някрошуса. Цяжка знайсьці ў Вільні больш прэстыжную пляцоўку”, – патлумачыў Мікалай Халезін.

Кіраўнік “Свабоднага тэатру” падкрэсьлівае, што выступаць прасьцей і часьцей выпадае за мяжой, чым у Беларусі.










Фота svaboda.org

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: