Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пра гэта дачцэ палітыка Юліі паведаміў намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак. “Бацьку яшчэ на месяц вызвалілі ад працы й дазволілі яму адмысловае дыябэтычнае харчаваньне. Але ён удзельнічае ва ўсіх атрадных мерапрыемствах”, — сказала Юлія Казуліна “Радыё Свабода”.
Украина движется западным курсом, по направлению к Европейскому Союзу, хотя продвижение страны к членству в НАТО было остановлено после того, как ее возглавила казавшаяся невероятной коалиция, состоящая из пророссийского премьер-министра и прозападного президента.
2 сакавіка ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Кіеве адбыўся пікет беларускіх жанчын, чые сваякі асуджаныя ў Беларусі па крымінальных, грамадзянскіх і маёмасных справах. Нягледзячы на моцны дождж, восем беларусак разгарнулі плакаты з патрабаваннямі адстаўкі генеральнага пракурора і старшыні Вярхоўнага суду Беларусі, а таксама з лозунгам “Улада – гэта народ, а не службоўцы”.
Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк перакананая, што “непрымальныя для большасьці беларусаў” консульскія зборы на 60 эўра “ёсьць найлепшым падарункам беларускаму рэжыму”. Марылюіза Бэк адной зь першых нямецкіх парлямэнтароў ініцыявала пытаньне пра зьніжэньне візавых коштаў у Беларусі.
Амбасадар місіі АБСЭ Оккэ Пэтэрсан меў размову з палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам у кабінэце кіраўніка шклоўскай папраўчай калёніі. Спадар Пэтэрсан выказаў Зьмітру словы падтрымкі й запэўніў, што пра яго памятаюць і спадзяюцца на хуткае вызваленьне, паведаміла “Радыё Свабода”. Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч паўгоду адбывае пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яшчэ год яму давядзецца правесьці за кратамі.
В международной практике Российской Федерации, пожалуй, не было прецедента, когда форма и содержание отношений настолько противоречили бы друг другу, как в случае с Беларусью. Две страны пребывают в состоянии информационной войны и стоят на грани полномасштабного торгово-экономического конфликта. При этом формально они продолжают строить союзное государство, ближайшими целями которого объявлены принятие конституционного акта и введение единой валюты, говорится в статье Федорова Лукьянова «Крепость – Беларусь», которую публикует российский журнал «Деловые люди».
Памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях нераспаўсюджання і міжнароднай бяспекі Джон Руд назваў Украіну сярод “больш як 15 краін, якія ў той або іншай ступені ўцягнутыя ў намаганні па стварэнні сістэмы СРА”. Падчас выступу 27 лютага ў Лондане на канферэнцыі па пытаннях СРА “Міжнародная абарона: выклікі для Еўропы”, ён пералічыў краіны–саюзніцы ЗША, якія будуць задзейнічаныя ў сістэме супрацьракетнай абароны.
Внеочередного заседания парламента Чечни, посвященное вопросу об утверждении Рамзана Кадырова в должности президента республики, началось сегодня на час позже - в 13:00 вместо 12:00, так как в 12:20 началась пятничная молитва. Помолившись, 58 депутатов обеих палат чеченского парламента - 18 членов Совета республики и 40 членов Народного собрания - приступили к "выборам" Рамзана Кадырова, кандидатуру которого накануне предложил президент России Владимир Путин. Полномочный представитель президента РФ по Южному федеральному округу Дмитрий Козак, специально прибывший на заседание парламента, внес на рассмотрение кандидатуру Кадырова.
Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць рацыянальнага выкарыстоўвання энергетычных рэсурсаў і развіццё эфектыўнай энергетычнай сістэмы ў краіне. “Новыя ўмовы гаспадарання на першы план высунулі неабходнасць рацыянальнага выкарыстоўвання энергетычных і іншых матэрыяльных рэсурсаў. Эканомія і беражлівасць становяцца асновай нацыянальнай бяспекі”, – адзначыў А.Лукашэнка, калі ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды. Па яго словах, “цяпер мы перажываем складаны перыяд у жыцці краіны”.
Беларусь плануе атрымаць стабілізацыйны крэдыт ад Расеі ў другім паўгоддзі 2007 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.
Ліст з просьбай не дапусціць удзелу міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава ў міжнароднай канферэнцыі ў Нью-Ёрку накіравалі Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну ўдовы выкрадзеных у Беларусі апазіцыянераў, лідэры грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская і Святлана Завадская, а таксама лідэры партый і грамадскіх арганізацый. Кіраўнік МУС Беларусі Уладзімір Навумаў, падазраваны міжнароднай супольнасцю ў дачыненні да выкраданняў і забойстваў апазіцыянераў, накіраваны Саветам міністраў на канферэнцыю па праблеме гандлю людзьмі, якая павінна прайсці з 4 па 7 сакавіка ў Нью-Ёрку пад эгідай ААН.
18 лютага ў адной з кватэр Менска “Свабодны тэатр” прадстаўляў гледачам прэм’еру спектакля «InBetween». Гэта сумесны праект беларускага падпольнага тэатра з студэнтамі выгнанага з Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Кангрэс ЗША можа правесці слуханні па праблеме палітвязняў у Беларусі. Пытанне аб арганізацыі такіх слуханняў абмяркоўваўся 1 сакавіка ў Вашынгтоне падчас сустрэчы групы беларускіх палітыкаў з кіраўніком Хельсінкскага камітэта Кангрэса ЗША Элсі Хасцінгам, паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).
У панядзелак, 5 сакавіка, у Брусэлі на паседжаньні Рады міністраў ЭЗ ізноў адбудзецца галасаваньне па беларускім пытаньні. Кіраўнікам замежнапалітычных ведамстваў належыць выказаць сваё стаўленьне да падрыхтаванай напярэдадні пастановы аб захаваньні візавых санкцыяў супраць Беларусі і аб далейшай блякадзе банкаўскіх рахункаў адказных беларускіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Пазьней у сакавіку, на чарговым cаміце ЭЗ, заплянаваны разгляд магчымасьці ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць краіны.
У Варшаве 25 сакавіка адбудзеца грандыёзны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” у самым цэнтры гораду на Замкавым пляцы – пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту з грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” Куба Міхалоўскі.
Менскі аўтазавод можа быць акцыянаваны з мэтай наступнай прыватызацыі толькі пры наяўнасці зацікаўленага інвестара, заявіў журналістам у Менску намеснік прамысловасці Беларусі, былы генеральны дырэктар МАЗу Валянцін Гурыновіч.
“Газпром” учора выказаў заклапочанасць планамі ўладаў Беларусі па адмене надбаўкі, якую спажыўцы краіны плацяць “Белтрансгазу”. У выніку страты кампаніі могуць скласці $360–390 млн., і яна стане стратнай непасрэдна ў той момант, калі “Газпром” атрымае 50% акцый “Белтрансгаза”. Такім чынам урад Беларусі спрабуе знізіць выдаткі спажыўцоў краіны, які выраслі ў выніку павелічэння цэнаў на расейскі газ, піша расейская газета «КоммерсантЪ».
Акцыянерныя кампаніі “Газпром” і “Транснефть” могуць атрымаць права на фармаванне ўласных узброеных падраздзяленняў. Іх задачай стане абарона і ахова вытворчай і транспартнай інфраструктуры натуральных манаполій.
2 сакавіка ў 18:00 у сядзібе Партыі БНФ (Варвашэні, 8) адбудзецца прэзэнтацыя выставы Аляксея Марачкіна "За Свабоду! Плошча Каліноўскага". Таксама пройдзе канцэрт вядомага беларускага барда Андрэя Мельнікава.
"Пры любых варыянтах разьвіцьця падзеяў акцыя Дня Незалежнасьці 25 сакавіка будзе мець выключна мірны й неканфрантацыйны характар", -- заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падчас чарговага паседжаньня Аргкамітэту 25 сакавіка.
Расейскі ўрад адправіў на дапрацоўку праект адпаведнага загаду, падрыхтоўкай якога займалася Мінпрамэнерга. Меркавалі, што магутнасць трубы будзе прыкладна 50 млн. тон у год з магчымасцю пашырэння да 75 млн. тон, а працягласць – каля 1 тыс. км. У “Транснефти” адзначаюць, што загад ўрада неабходны для таго, каб кампанія распачала распрацоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекту, піша газета “Время новостей”.
Пра гэта “Наша Ніве” паведаміла ўнучка паэта Дамініка. 22 лютага Рыгор Барадулін трапіў у аддзяленьне рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта з пнэўманіяй з ускладненьнямі.
«Гэта паніка ўраду з нагоды таго, што інфармацыя аб рэальнай сітуацыі з эканомікай краіны стане здабыткам грамадскасці», – пракаментаваў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар тыднёвіка «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі даручэнне прэм’ер-міністра наладзіць кантроль за інфармацый, якую прадастаўляюць дзяржчыноўнікі журналістам.
Штогод у свеце выкрадаюць больш за дзесяць тысяч людзей. Гэтая праблема турбуе сусветную грамадскасць. Вынікам “турботы” стала прыняцце Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, якую ў лютым на спецыяльнай цырымоніі ў Парыжы падпісалі 57 дзяржаў. Сярод еўрапейскіх краін, якія паставілі свой подпіс пад дакументам, – Францыя, Харватыя, Літва, Малдова, Сербія, Македонія, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Фінляндыя, Люксембург, Манака, Чарнагорыя, Партугалія, Швецыя, Албанія, Аўстрыя. Беларусі ў гэтым спісе няма.
Дэлегацыя беларускай апазыцыі -- лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, першы сакратар Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, жонка палітвязьня Ірына Казуліна і старшыня рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргей Мацкевіч -- знаходзіцца зь візытам у Вашынгтоне.
“Мы рады эканамічнаму супрацоўніцтву з Еўропай і гатовыя весці палітычны дыялог для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва” , – заявіў учора Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Jazeera. “Беларусь шмат значыць у гарантаванні энергетычнай бяспекі Еўропы. Без Беларусі ў Еўропе спакойна не будзе. Еўропа зразумела, што калі нестабільна будзе ў Беларусі, то нестабільна будзе і ў Еўропе, – мяркуе Лукашэнка. – Нам трэба спыніць глядзець адзін на аднаго цераз плот”.
2 сакавіка 1942 году ў Менску фашысты забілі 5 тысяч габрэяў. Гэта адбылося ў раёне Юбілейнай плошчы — месца згубы вядомае як Яма. Сёньня, у 65-я ўгодкі трагедыі, прадстаўнікі Беларускага саюзу габрэйскіх грамадаў і арганізацыяў правялі на месцы расстрэлу мітынг памяці ахвяраў фашызму.
Министерство промышленности Беларуси инициирует взимание таможенной пошлины с ввозимых грузовых автомобилей старше одного года. Как сообщает «Интерфакс», об этом сообщил сегодня на пресс-конференции замминистра промышленности Валентин Гуринович.
Сотрудники управления Комитета государственной безопасности по Гомельской области задержали при получении взятки начальника одного из отделов ОАО "Гомельдрев" и бывшее должностное лицо этого предприятия.
В 2006 году рынок запрещенных наркотиков Беларуси претерпел значительные изменения, связанные с его переориентацией с героина на синтетические средства. Об этом 1 марта в Минске сообщила представитель ООН/ПРООН в Беларуси Джихан Султаноглу, презентуя доклад Международного комитета по контролю за наркотиками за 2006 год.
На днях была распаўсюджана заява аб тым, што большасць сталічных рэстаранаў і кавярняў выканалі рэкамендацыі гарадскога кулінарнага савета зменшыць памер порцый страў, і, адпаведна, знізіць на іх кошты. Агучыла яе старшыня кулінарнага савета, начальнік вытворча-тэхналагічнага аддзела Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкаму Валянціна Сталеўская. Нагадаем, што напрыканцы мінулага году прайшло паседжанне сталічнага кулінарнага савета, па выніках якога ў рэстараны і кавярні былі разасланы рэкамендацыі па памерах і коштах страў.