Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віктар Івашкевіч: «Акцыя 25 сакавіка будзе мець выключна мірны характар» 10:39, 02/03/2007
"Пры любых варыянтах разьвіцьця падзеяў акцыя Дня Незалежнасьці 25 сакавіка будзе мець выключна мірны й неканфрантацыйны характар", -- заявіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч падчас чарговага паседжаньня Аргкамітэту 25 сакавіка.
У паседжаньні ўзялі ўдзел, намесьнік старшыні АГП Ігар Шынкарык, прадстаўнік групы Мілінкевіча Віктар Карнеенка, старшыня Рады Інтэлігенцыі Ўладзімер Колас, прадстаўнікі арганізацыі "Малады фронт". Былі абмеркаваныя магчымыя сцэнары правядзеньня акцыі 25 сакавіка.