Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У «Газпрома» і «Транснефти» будзе ўласная армія? 10:53, 02/03/2007
Акцыянерныя кампаніі “Газпром” і “Транснефть” могуць атрымаць права на фармаванне ўласных узброеных падраздзяленняў. Іх задачай стане абарона і ахова вытворчай і транспартнай інфраструктуры натуральных манаполій.
З такой прапановай выступіла група дэпутатаў, якая прадстаўляе 5 думскіх фракцый. Ініцыятыва падрыхтаваная ў саміх структурах і ўжо атрымала падтрымку адміністрацыі прэзідэнта, піша “Независимая газета”.
Дакумент прапаноўвае дапоўніць Закон Аб пастаўках прадукцыі для федэральных дзяржаўных патрэб запісам пра тое, што спецыяльныя падраздзяленні АК “Транснефть” і ААТ “Газпром” маюць права выкарыстоўваць і ўжываць службовую зброю і спецсродкі для забеспячэння цэласці прадукцыі, якая пастаўляецца для федэральных дзяржаўных патрэб, і аховы аб’ектаў яе здабычы, перапрацоўкі, захоўвання і транспартоўкі, а таксама для забеспячэння захаванасці іншай маёмасці, неабходнай для выканання дзяржаўных кантрактаў, у тым ліку пры яе транспартаванні”.
Што стане ахоўваць узброеная сіла гэтых кампаній, будзе вызначанае імі пазней – па ўзгадненні з МУС і ФСБ. Аднак ужо цяпер у законапраекце фіксуецца, што яе супрацоўнікі “маюць права захоўваць, насіць і ўжываць службовую зброю і спецсродкі ў мэтах самаабароны і пры выкананні службовых абавязкаў”.
Пры гэтым, як зазначаецца ў праекце, прававой асновай будзе не закон аб прыватнай дэтэктыўнай і ахоўнай дзейнасці, а закон аб ведамаснай ахове. Паўнамоцтвы жа ведамаснай аховы значна шырэйшыя за тыя, якімі валодаюць прыватныя структуры. Напрыклад, ведамасныя ахоўнікі могуць абшукваць людзей і аўтатранспарт, выкарыстоўваць зброю не толькі на аб’ектах, якія яны ахоўваюць, але і па-за імі. Ім дазволена выкарыстоўваць зброю, у тым ліку і пры вялікай колькасці людзей, у тым выпадку, калі здзяйсняецца напад на аб’ект іх аховы. Службовую зброю яны могуць насіць пры сабе, бо, зноў жа па законе, у іх ёсць права на самаабарону. Больш таго, па законе аб ведамаснай ахове структуры, якія маюць такі статус, могуць прэтэндаваць і на баявую аўтаматычную зброю.
Думцы прапанавалі і карэкціроўку цяперашняй рэдакцыі закона аб зброі. Ахоўным службам “Газпрома” і “Транснефти” будзе дазволена набываць службовую зброю самастойна, атрымоўваючы яе ад МУС.
Акрамя спецыяльнага ФГУП Ахова, у якое ператворана былое ўпраўленне пазаведамаснай аховы МУС, не менш як 16 федэральных ведамстваў цяпер маюць у сябе спецыяльныя ахоўныя структуры. А ёсць яшчэ і больш як 20 тысяч прыватных ахоўных прадпрыемстваў (ПАПаў) і больш як 4 тысячы так званых “службаў бяспекі”.
Прапанова дэпутатаў ужо выклікала крытыку. Старшыня камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспекі Віктар Озераў зазначыў, што дзейнасць ахоўных структур такога роду вызначаецца толькі адным дакументам – Законам аб прыватнай дэтэктыўнай і ахоўнай дзейнасці ў РФ.
“Заканадаўства не мяркуе, каб для нейкіх пэўных кампаній рабіліся выключэнні”, – падкрэсліў Озераў.