Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў Асіма Малазадэ на святкаванне 25 сакавіка 14:26, 02/03/2007
Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч запрасіў старшыню Партыі дэмакратычных рэформаў Азербайджана, былога дакладчыка ПАРЕ па Беларусі Асіма Малазадэ наведаць 25 сакавіка Беларусь для ўдзелу на мерапрыемствах, прысвечаных Дню волі, паведамляюць азербайджанскія СМІ. Раней, нагадаем, лідэр апазіцыі запрасіў у Менск старшыню Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дер Ліндэна.
У сваім лісце, адрасаваным А.Малазадэ, Мілінкевіч адзначае, што пасля абмеркаванняў з прадстаўнікамі структур грамадзянскай супольнасці і разгляду заяў беларускай улады пра нармалізацыю стасункаў з Еўропай, ён накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку аб магчымасці пачатку дыялогу паміж уладамі і апазіцыяй.
У лісце Мілінкевіч выказаў перакананасць у тым, што, толькі пачаўшы гэты дыялог, краіна можа выйсці з эканамічнага крызісу, абараніць незалежнасць і рэалізаваць стратэгію па дэмакратызацыі. Толькі пасля дасягнення згоды паміж уладамі і апазіцыяй Беларусь пры падтрымцы Еўропы можа пачаць шырокамаштабныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя рэформы.
Мілінкевіч прапанаваў Лукашэнку зрабіць крок насустрач апазіцыі 25 сакавіка, у важны для дзяржаўнасці Беларусі дзень. На яго думку, гэты крок падтрымліваецца грамадскасцю краіны, і 25 сакавіка 2007 года можа стаць днём пачатку сур’ёзных дыскусій з удзелам усіх пластоў грамадства ў будучыні Беларусі.
Улічваючы цікавасць Асіма Малазадэ да праблем Беларусі, Мілінкевіч запрашае яго для ўдзелу на гэтых важных мерапрыемствах. Ён спадзяецца, што ўлады Беларусі напярэдадні 50-годдзя Еўрапейскай інтэграцыі, ацэняць важнасць гэтага моманту, да якога прыкаваная ўвага міжнароднай грамадскасці, і зробяць крок насустрач народу.