Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Марылюіза Бэк: За шэнгенскую візу беларусы плацяць болей за ўкраінцаў і расейцаў
15:28, 02/03/2007

Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк перакананая, што “непрымальныя для большасьці беларусаў” консульскія зборы на 60 эўра “ёсьць найлепшым падарункам беларускаму рэжыму”. Марылюіза Бэк адной зь першых нямецкіх парлямэнтароў ініцыявала пытаньне пра зьніжэньне візавых коштаў у Беларусі.

Пры канцы студзеня ў часе свайго апошняга візыту ў Менск разам з генэральным сакратаром нямецкага Хрысьціянска-дэмакратычнага Саюзу (ХДС) Рональдам Пофалам Марылюіза Бэк ўважліва вывучала магчымасьці разьвіцьця заходніх кантактаў для беларускіх грамадзянаў.

Па вяртаньні на радзіму спадарыня Бэк у інтэрвію бэрлінскай “Tagesspiegel” заявіла, што Нямеччына павінна зьнізіць памер консульскіх збораў для беларусаў ды трымацца прыкладу Францыі, якая выдае бясплатныя візы ўсім беларускім грамадзянам, якія не дасягнулі 25 гадоў.

У размове з “Радыё Свабода” нямецкая дэпутатка паведаміла, што актыўна лабіюе гэтае пытаньне сярод калегаў-дэпутатаў, аднак каб вынесьці яго на парадак дня аднаго з парлямэнцкіх паседжаньняў, неабходная падтрымка іншых фракцыяў. Спадарыня Бэк не гатовая пакуль сказаць, калі адбудзецца падобнае паседжаньне.

“Магу сказаць, што з боку кіроўных хрысьціянскіх дэмакратаў назіраецца пэўны прагрэс. Хацелася б бачыць адпаведныя зрухі й з боку іншых фракцыяў. Мы павінны зразумець сур’ёзнасьць праблемы, калі візавы збор у шэнгенскія краіны складае траціну сярэдніх даходаў беларускага насельніцтва. Вядома, мы не зацікаўленыя, каб кантакты з Захадам сталі недасягальнымі для большасьці беларусаў і каб мы такім чынам толькі маглі б узрадаваць Лукашэнку”, -- сказала дэпутатка.

Паводле Марылюізы Бэк, апошняе падвышэньне консульскіх збораў выклікана дадатковымі выдаткамі пры пераходзе на біямэтрычную сыстэму.

“Я цяпер актыўна прасоўваю сярод дэпутатаў прапанову, каб консульскія зборы ўсё ж былі зьніжаныя для беларусаў. Аднак, пры гэтым я хачу зьвярнуць вашу ўвагу, што ў кіраўніцтва краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, кшталту Беларусі, Расеі, Украіны была магчымасьць хадайнічаць пра зьніжэньне візавых коштаў для сваіх грамадзянаў. Адрозна ад Беларусі, яе суседзі скарысталіся падобнай магчымасьцю. Напрыклад, тыя ж украінскія грамадзяне плацяць за шэнгенскую візу 35 эўра, як і раней. Менск гэтага, аднак, не зрабіў”, -- заявила Марылюіза Бэк.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: