Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пра беларускую эканоміку добра альбо нічога?
10:12, 02/03/2007

«Гэта паніка ўраду з нагоды таго, што інфармацыя аб рэальнай сітуацыі з эканомікай краіны стане здабыткам грамадскасці», – пракаментаваў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар тыднёвіка «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі даручэнне прэм’ер-міністра наладзіць кантроль за інфармацый, якую прадастаўляюць дзяржчыноўнікі журналістам.

Даручэнне №11/810-234 з пазнакай «для службовага карыстання» атрымала рэзананс у беларускай журналісцкай грамадскасці. І журналісты, і медыя-эксперты бачаць у ім спробу яшчэ больш абмежаваць доступ СМІ да інфармацыі эканамічнага кшталту і забараніць даваць каментары.

Як выказаўся Вячаслаў Хадасоўскі, мабыць сітуацыя з эканомікай зараз настолькі пагаршаецца, што вырашылі забараняць даваць інфармацыю, што становіцца зразумелым з першага пункту дакументу:

— Мы з задавальненнем будзем спасылацца на пункты, дзе гаворыцца, што чыноўнікі павінны больш уважліва ставіцца да працы з журналістамі, даваць ім аб’ектыўную інфармацыю. Таму што сёння яны па ўсялякаму ўхіляюцца адказваць на пытанні, называць свае прозвішчы, а ў выніку атрымліваецца недакладная інфармацыя.Мы толькі падтрымліваем той тэзіс, што з журналістамі трэба канструктыўна працаваць.

Трактоўка «неаб’ектыўнае асвятленне пытанняў» у другой частцы даручэння вельмі суб’ектыўная, пад яе можна падагнаць любое меркаванне, любы каментар. З’яўляецца дадатковая нагода, каб прымяняць рэпрэсіўныя санкцыі супраць газет, – мяркуе рэдактар эканамічнага тыднёвіка.

«Тут хочацца сказаць: займайцеся лепш эканомікай, чым прэсай. Бо, чым больш плённа і з карысцю працуе чыноўнік, тым больш адкрыты ён для журналістаў і ахвотна дае аб’ектыўную інфармацыю. Тым больш карысці будзе краіне. А шыла ў мяху не схаваеш, якія б дакументы ні прымалі», – рэзюмаваў В. Хадасоўскі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: