Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія ўлады хочуць пакінуць «Газпром» з стратай
11:24, 02/03/2007

“Газпром” учора выказаў заклапочанасць планамі ўладаў Беларусі па адмене надбаўкі, якую спажыўцы краіны плацяць “Белтрансгазу”. У выніку страты кампаніі могуць скласці $360–390 млн., і яна стане стратнай непасрэдна ў той момант, калі “Газпром” атрымае 50% акцый “Белтрансгаза”. Такім чынам урад Беларусі спрабуе знізіць выдаткі спажыўцоў краіны, які выраслі ў выніку павелічэння цэнаў на расейскі газ, піша расейская газета «КоммерсантЪ».

Намеснік старшыні праўлення “Газпрома” Валеры Голубеў падчас выступу ўчора перад дэпутатамі Дзярждумы, паведаміў, што ўлады Беларусі рыхтуюцца адмяніць надбаўку, якую спажыўцы краіны плацяць за паслугі “Белтрансгаза”. Па дадзеных спадара Голубева, гаворка ідзе пра $18 за тысячу кубаметраў. Такім чынам, з улікам паставак у Беларусь 20–21,5 млрд. кубаметраў газу штогадовыя страты “Белтрансгаза” могуць скласці $360–390 млн. Спадар Голубеў кажа, што, па разліках “Газпрома”, у выніку “Белтрансгаз” можа стаць стратным. Сапраўды, прыбытак кампаніі ў 2006 годзе склаў каля $27 млн., гэта значыць, у выпадку страты надбаўкі страта “Белтрансгаза” можа дасягнуць $334–364 млн. Аб’ём прыбыткаў кампанія не адкрывае, бо ацаніць узровень яе стратнасці немагчыма.

Між іншым расейская манаполія павінна заплаціць за 50% акцый “Белтрансгаза” $2,5 млрд. У “Газпроме” растлумачылі, што падчас мінулагодняй ацэнкі “Белтрансгаза” ($5 млрд.) дадзеная надбаўка ўлічвалася. І цяпер манаполія чакае пацверджання ад урада Беларусі, што надбаўка будзе захаваная. Валеры Голубеў удакладніў, што першапачатковая ацэнка кошту “Белтрансгаза” з улікам перспектыў яго развіцця і загрузкі была адмоўнай – мінус $400 млн. Пазней была праведзеная ацэнка з параметрамі, заяўленымі Беларуссю, і “Газпром” згадзіўся з гэтай ацэнкай. Сёння, па словах Валерыя Голубева, “Газпром” настойвае на тым, каб Аляксандр Лукашэнка сваім указам узаконіў гэтую стаўку на бестэрміновую перспектыву.

Незалежныя эксперты канстатуюць, што Беларусь спрабуе за кошт самога “Газпрома” нівеляваць наступствы для эканомікі краіны ад росту цэнаў на расейскі газ. Пасля таго як з 2007 года Расея падвысіла цэны на газ з $46,68 да $100 за тысячу кубаметраў, беларуская прамысловасць пачала плаціць за газ прыкладна $160. Інфляцыя прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння толькі за студзень склала 16,8% і можа дасягнуць 200% за год. “Гэта панічная рэакцыя беларускага ўрада ў крызіснай сітуацыі. Усё гэта вядзе да дэфіцыту аплатнага балансу, – тлумачыць прэзідэнт менскага аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка.– Трэба ўсё гэта нейкім чынам кампенсаваць. Я не стаў бы непасрэдна злучаць дадзеныя дзеянні з жаданнем адпомсціць Маскве, хоць падсвядома ў беларускіх службоўцаў, магчыма, і засталася нейкая “партызанская мсцівасць”. Маўляў, калі ўжо пад адхон састаў не адпраўлю, то хоць бы пяску ў гаручае насыплю”. Кіраўнік беларускага Цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук згодны, што ўлады Беларусі заўсёды ўлічваюць толькі сваю пазіцыю. “Ні пра якое прытрымліванне інтарэсаў “Газпрома” не можа быць і гаворкі, –кажа спадар Раманчук. – Відавочна, што няма ніякага партнёрства, а ёсць гарката ад нафтагазавага скандалу і жаданне дапячы”.

Учора ў Мінпалэнерга Беларусі і “Белтрансгаза” не здолелі пацвердзіць або развеяць боязь “Газпрома”. Аднак крыніца Ъ, блізкая да беларускага ўрада, кажа, што надбаўку, хутчэй за ўсё, захаваюць. “Хоць, магчыма, шэраг ключавых спажыўцоў усё-ткі атрымае льготныя тарыфы”, – адзначае суразмоўца Ъ. Адзначым, што для стратнасці “Белтрансгаза” дастаткова зняць надбаўку з спажыўцоў усяго 1,5 млрд. кубаметраў газу. Па паведамленні РІА “Новости”, сёння ў Менску беларускі і расейскі бакі павінны завяршыць перамовы па дамове куплі-продажу “Белтрансгаза”, парадку перадачы расейскай манаполіі яго акцый і тэрмінам пераліку грашовых сродкаў. Не выключана, што пытанне пра надбаўкі будзе ўрэгуляванае па выніках перамоваў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: