Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генеральнага сакратара ААН заклікаюць не пускаць Уладзіміра Навумава ў Нью-Ёрк
12:31, 02/03/2007

Ліст з просьбай не дапусціць удзелу міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава ў міжнароднай канферэнцыі ў Нью-Ёрку накіравалі Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну ўдовы выкрадзеных у Беларусі апазіцыянераў, лідэры грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская і Святлана Завадская, а таксама лідэры партый і грамадскіх арганізацый. Кіраўнік МУС Беларусі Уладзімір Навумаў, падазраваны міжнароднай супольнасцю ў дачыненні да выкраданняў і забойстваў апазіцыянераў, накіраваны Саветам міністраў на канферэнцыю па праблеме гандлю людзьмі, якая павінна прайсці з 4 па 7 сакавіка ў Нью-Ёрку пад эгідай ААН.

У прэс-цэнтр Хартыі’97 паступіў тэкст ліста. Вядома, што яго копіі накіраваныя таксама старшыням Генеральнай Асамблеі ААН і Эканамічнай Рады ААН, а таксама кіраўнікам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці і няўрадавай арганізацыі “Vital Voices”, якія мусяць узяць удзел у канферэнцыі па праблеме гандлю людзьмі.

Прыводзім тэкст ліста:

“Паважаны спадар Генеральны Сакратар,

5 сакавіка 2007 года з ініцыятывы Беларусі сумесна з Філіпінамі, Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці і амерыканскай няўрадавай арганізацыяй “Vital Voices” у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку будзе праводзіцца Міжнародная канферэнцыя “Гандаль жанчынамі і дзяўчынкамі: вырашаем праблему разам”.

Мы падтрымліваем імкненні арганізацый ААН па паляпшэнні каардынацыі намаганняў супраць гандлю людзьмі, асабліва жанчын і дзяцей, гэтаксама як і ўзмацненне гендэрнага падыходу ва ўсялякіх акцыях , накіраваных супраць гандлю людзьмі.

Паводле атрыманай інфармацыі на гэтай канферэнцыі ўрад Беларусі будзе прадстаўлены міністрам унутраных спраў спадаром Уладзімірам Навумавым. Паводле дакладу і рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (Дак.10064 ад 24 Лютага 2004) спадар Навумаў падазраецца ў дачыненні да выкраданняў вядомых грамадскіх дзеячаў: экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і аператара расейскага тэлебачання Змітра Завадскага.

Міжнародная дэмакратычная грамадскасць глыбока занепакоеная гэтымі знікненнямі. Камісія па правах чалавека ААН у артыкуле 2 рэзалюцыі 2003/14, ухваленай 17 красавіка 2003 г., і Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы ў рэзалюцыі 1371 (2004) заклікае ўрад Беларусі правесці рэальнае незалежнае расследаванне па вышэйназваных знікненнях і інфармаваць сем’і выкрадзеных людзей аб працэсе і выніках расследавання.

ААН і ПАРЕ таксама заклікалі беларускі ўрад звольніць або зняць з пасады тых службовых асоб, якія датычныя да гвалтоўных знікненняў і/або пазасудовых пакаранняў смерцю, да бесстаронняга, аўтарытэтнага і поўнага расследавання па гэтых пэўных выпадках і забяспечыць усе неабходныя меры, каб цалкам расследаваць усе выпадкі гвалтоўных знікненняў, пазасудовых пакаранняў смерцю і катаванняў, а вінаватых прывесці да адказнасці перад незалежным трыбуналам, і калі яны будуць прызнаныя вінаватымі, то пакараць у адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі па правах чалавека, якія Беларусь узяла на сябе.

На жаль, беларускія ўлады ігнаруюць гэтыя заклікі, што прывяло Еўрапейскі Звяз і Злучаныя Штаты Амерыкі да абмежавання допуску на іх тэрыторыі тых, хто адзначаны ў дакладзе ПАРЕ як ключавыя фігуры, задзейнічаныя ў выкраданнях, таксама як і тых, хто найперш з’яўляецца адказнымі за ўтойванне злачынстваў і неправядзенне расследаванняў. Спадар Навумаў з’яўляецца адным з тых асоб, на якія распаўсюджваецца забарона на ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША,

Мы хацелі б звярнуцца да параграфа 1 артыкула 1 Дэкларацыі ААН 1992 года аб абароне усіх людзей ад гвалтоўных знікненняў, у якім гаворыцца, што “любы акт гвалтоўнага знікнення з’яўляецца абразай чалавечай годнасці . Ён асуджаецца як адмаўленне мэт Статуту ААН і як сур’ёзнае абуральнае парушэнне правоў чалавека і асноўных свабодаў, абвешчаных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”, а таксама да параграфа 6 артыкулы 1 дэкларацыі, які гаворыць, што расследаванне павінна працягвацца датуль, пакуль лёс ахвяр гвалтоўных знікненняў не будзе высветленая.

Ваша правасхадзіцельства, мы лічым удзел спадара Навумава ў міжнароднай канферэнцыі пад заступніцтвам ААН як парушэнне літары і духу канвенцый ААН. Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазіцыі, заклікаем вас распачаць адпаведныя крокі, каб не дапусціць удзелу спадара Навумава ў канферэнцыі “Гандаль жанчынамі і дзяўчынкамі: вырашым праблему разам”, якая адбудзецца ў Нью-Ёрку 5 Сакавіка 2007 года.

Мы верым, што толькі тады, калі Беларусь вернецца ў супольнасць дэмакратычных нацый, удзел вышэйшых службовых асоб у такіх міжнародных падзеях будзе значным і канструктыўным.

З павагай,

Ірына Красоўская і Святлана Завадская, лідэры грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі, экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі

Вінцук Вячорка, лідэр Беларускага народнага фронту

Анатоль Лябедзька, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Сяргей Калякін, першы сакратар Партыі камуністаў беларускай

Ірына Казуліна , жонка палітвязня Аляксандра Казуліна, экс-кандыдата на пост прэзідэнта Беларусі

Сяргей Мацкевіч, старшыня працоўнай групы асамблеі няўрадавых арганізацый

Сяргей Бахун, сустаршыня моладзевага грамадскага аб’яднання «Малады Фронт»

Іна Кулей, старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: