Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Кіеве пікетавалі беларускую амбасаду
15:31, 02/03/2007

2 сакавіка ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Кіеве адбыўся пікет беларускіх жанчын, чые сваякі асуджаныя ў Беларусі па крымінальных, грамадзянскіх і маёмасных справах. Нягледзячы на моцны дождж, восем беларусак разгарнулі плакаты з патрабаваннямі адстаўкі генеральнага пракурора і старшыні Вярхоўнага суду Беларусі, а таксама з лозунгам “Улада – гэта народ, а не службоўцы”.

Прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка, якая суправаджае пікетчыц з Менску, заявіла БелаПАН, што акцыя не носіць палітычнага характару. “Жанчыны прыехалі на ўласную ініцыятыву. Беларускі не могуць дамагчыся справядлівасці ў сваёй краіне. Яны хочуць законных, абгрунтаваных, матываваных судовых рашэнняў па справах сваіх блізкіх. З прычыны таго, што ў Менску правесці пікет ім не дазволілі, яны спрабуюць прыцягнуць увагу грамадскасці ў Кіеве”, – паведаміла прэс-сакратарка.

На пытанне, якога выніку чакаюць пікетчыцы ад гэтай акцыі, К.Ткачэнка паведаміла, што яны маюць намер перадаць у беларускую амбасаду зварот да Аляксандра Лукашэнкі. “Там пералічаныя ўсё парушэнні і нестасоўкі, дапушчаныя падчас расследаванняў і судоў па справах родных і блізкіх гэтых жанчын. Ім больш няма куды звяртацца. На свае скаргі ў розныя беларускія інстанцыі яны атрымоўваюць толькі фармальныя адпіскі. Магчыма, напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў на іх звернуць увагу і прымуць у Адміністрацыі беларускага прэзідэнта”, – сказала прэс-сакратарка партыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: