Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кангрэс ЗША можа правесці слуханні па праблеме палітвязняў у Беларусі
11:57, 02/03/2007

Кангрэс ЗША можа правесці слуханні па праблеме палітвязняў у Беларусі. Пытанне аб арганізацыі такіх слуханняў абмяркоўваўся 1 сакавіка ў Вашынгтоне падчас сустрэчы групы беларускіх палітыкаў з кіраўніком Хельсінкскага камітэта Кангрэса ЗША Элсі Хасцінгам, паведамляе прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Нагадаем, што з 27 лютага група беларускіх апазіцыйных палітыкаў – лідэры АГП Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Партыі БНФ Вінцук Вячорка, жонка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Казуліна і кіраўнік працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацый Беларусі Сяргей Мацкевіч – знаходзіцца з візітам у ЗША.

“Мы абмеркавалі магчымасць правядзення слуханняў у Кангрэсе ЗША па праблеме палітвязняў і выкрадання палітычных апанентаў беларускага рэжыму. Гэта можа адбыцца цягам гэтага года”, – прыводзіць словы А.Лябедзькі прэс-служба АГП. Ён таксама паведаміў, што беларускі бок прапанаваў ініцыяваць прыняцце спецыяльнай рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі на Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ўлетку ў Кіеве.

Па словах А.Лябедзькі, “спадар Хасцінг знаходзіцца пад вельмі вялікім уражаннем ад таго, што адбывалася на плошчы ў Менску ў сакавіку мінулага года”. (Падчас выбараў прэзідэнта Беларусі 2006 года Э.Хасцінг узначальваў місію назіральнікаў АБСЕ. Паводле вымісіі, выбары не адпавядалі стандартам АБСЕ. – БелаПАН.)

1 сакавіка лідэры беларускіх апазіцыйных партый таксама наведалі рэдакцыю газеты “The Washington Post”. Сустрэча праходзіла ў фармаце круглага стала і выклікала, па словах Лябедзькі, “вялізную цікавасць журналістаў”. “Тэмы закраналіся самыя розныя: сітуацыя з палітвязнямі, энергетычная “вайна” з Расеяй, настрой у беларускім грамадстве, становішча ў аб’яднаных дэмакратычных сілах”, – сказаў старшыня АГП.

Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў таксама далі інтэрв’ю радыёстанцыі “Голас Амерыкі” і тэлеканалу RTVi. На 2 сакавіка ў іх запланаваныя выступы на “Радыё Свабода”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: