Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Казуліну працягнулі рэжым выхаду з галадоўкі 16:22, 02/03/2007
Пра гэта дачцэ палітыка Юліі паведаміў намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3” Руслан Прымак. “Бацьку яшчэ на месяц вызвалілі ад працы й дазволілі яму адмысловае дыябэтычнае харчаваньне. Але ён удзельнічае ва ўсіх атрадных мерапрыемствах”, — сказала Юлія Казуліна “Радыё Свабода”.
Паводле міліцыянта, “Аляксандар Казулін пачуваецца добра, у яго здавальняючыя аналізы”.
Нагадаем, у канцы мінулага году экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін трымаў у калёніі 53-дзённую палітычную галадоўку, падчас якой схуднеў болей як на дваццаць кіляграмаў. Палітвязень асуджаны на 5,5 гадоў калоніі за арганізацыю масовай акцыі пратэста супраць фальсіфікацыі выбараў у сакавіка 2006 года.