Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь спадзяецца атрымаць расейскі крэдыт у другім паўгоддзі 2007 года 12:39, 02/03/2007
Беларусь плануе атрымаць стабілізацыйны крэдыт ад Расеі ў другім паўгоддзі 2007 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.
Па яго словах, у першым паўгоддзі атрымаць такі крэдыт будзе складана, бо дадзеная працэдура досыць працяглая.
Да сёння бакі пакуль не вялі перамоваў па гэтым пытанні, сказаў Мікалай Корбут. Ён таксама падкрэсліў, што канчатковая сума і ўмовы падавання крэдыту будуць залежаць у асноўным ад расейскага боку.