Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: «Мы гатовыя весці палітычны дыялог»
09:46, 02/03/2007

“Мы рады эканамічнаму супрацоўніцтву з Еўропай і гатовыя весці палітычны дыялог для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва” , – заявіў учора Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Jazeera. “Беларусь шмат значыць у гарантаванні энергетычнай бяспекі Еўропы. Без Беларусі ў Еўропе спакойна не будзе. Еўропа зразумела, што калі нестабільна будзе ў Беларусі, то нестабільна будзе і ў Еўропе, – мяркуе Лукашэнка. – Нам трэба спыніць глядзець адзін на аднаго цераз плот”.

Пра стасункі з ЗША

Гаворачы пра ўзаеміны з ЗША, Лукашэнка прызнаў, што “мяч на іх боку”.

“Калі амерыканцы лічаць неабходным усталяваць нармальныя стасункі з Беларуссю, то мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя абмяркоўваць любыя ініцыятывы, любыя ўмовы, але яны павінны быць прымальнымі і ўлічваць беларускія інтарэсы. І ні ў якім разе не высоўваць абсурдныя ўмовы, на якія мы, вядома, не пойдзем” , – папярэдзіў Лукашэнка.

Размяшчэнне ля меж Беларусі элементаў амерыканскай сістэмы СРА ён назваў “толькі пачаткам” нарошчвання вайсковага патэнцыялу НАТА на ўсходнім напрамку.

“Аснова нашай палітыкі – добрасуседскія стасункі з тымі, хто нас акружае. У нас ёсць што прапанаваць свету, і мы ідзем туды, дзе нас чакаюць і прымаюць”, – сказаў ён.

Пра стасункі з Расеяй

Каментуючы сённяшнюю сітуацыю ў стасунках з Расеяй, Лукашэнка заявіў, што “мы не здрадзім расейцам”.

“Якія бы стасункі ні склаліся на сёння з расейскім кіраўніцтвам, мы не здрадзім расейцам. Падабаецца гэта камусьці ці не, на Захадзе павінны разумець, што вышэй за ўсё – наша сяброўства з расейцамі. Мы на святым іграць не будзем… Трэба пераходзіць ад палітыкі шантажу да нармальнага дыялогу. Не мы першапрычына таго, што адбылося ў стасунках з Расейскай Федэрацыяй. Калі яны хочуць будаваць з намі саюз на раўнапраўнай сяброўскай, брацкай аснове, мы да гэтага гатовыя”, – не стаў утойваць Лукашэнка свайго жадання наладзіць кантакт з Масквой.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: