Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: «Цяпер мы перажываем складаны перыяд...» 13:14, 02/03/2007
Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра неабходнасць рацыянальнага выкарыстоўвання энергетычных рэсурсаў і развіццё эфектыўнай энергетычнай сістэмы ў краіне. “Новыя ўмовы гаспадарання на першы план высунулі неабходнасць рацыянальнага выкарыстоўвання энергетычных і іншых матэрыяльных рэсурсаў. Эканомія і беражлівасць становяцца асновай нацыянальнай бяспекі”, – адзначыў А.Лукашэнка, калі ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды. Па яго словах, “цяпер мы перажываем складаны перыяд у жыцці краіны”.
“Ён патрабуе асобай кансалідацыі сілаў грамадства для рашэння вельмі адказных задач па гарантаванні энергетычнай бяспекі, сацыяльна-палітычнай стабільнасці і далейшага паляпшэння якасці жыцця”, – заявіў Лукашэнка. У сувязі з гэтым, па яго словах, “пэўныя справы і дасягненні добрых вынікаў кожным працоўным калектывам з’яўляюцца гарантыяй таго, што мы з гонарам вытрымаем усе выпрабаванні, годна пераадолеем цяжкасці, якія ўзнікаюць, і разам даможамся поспехаў у рэалізацыі напружанай праграмы цяперашняй пяцігодкі”.
А.Лукашэнка заявіў, што для гэтага маюцца ўсе неабходныя перадумовы. “Па-першае, гэта досвед нашых перадавых прадпрыемстваў у мадэрнізацыі вытворчасці, а па-другое, той добры зачын у нарошчванні інвестыцый у рэальны сектар эканомікі, які мы ажыццявілі летась”, – растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
А.Лукашэнка заявіў пра неабходнасці развіцця эфектыўнай энергетычнай сістэмы краіны, перадае “Інтэрфакс”. Ён сказаў, што “ў першым годзе пяцігодкі яна дасягнула добрых вынікаў, і таму не выпадкова ў гэтай зале сярод узнагароджаных прадстаўленая вялікая група працаўнікоў гэтай галіны народнай гаспадаркі”. Лукашэнка станоўча таксама ацаніў вынікі працы працоўнага калектыву ПА “Беларусьнафта”. “Здабытыя ў беларускіх нетрах нафта і газ у сучасных умовах маюць для краіны надзвычайнае значэнне”, – сказаў А.Лукашэнка.