Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША: у стварэнні сістэмы СРА ўцягнутая і Украіна
13:59, 02/03/2007

Памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях нераспаўсюджання і міжнароднай бяспекі Джон Руд назваў Украіну сярод “больш як 15 краін, якія ў той або іншай ступені ўцягнутыя ў намаганні па стварэнні сістэмы СРА”. Падчас выступу 27 лютага ў Лондане на канферэнцыі па пытаннях СРА “Міжнародная абарона: выклікі для Еўропы”, ён пералічыў краіны–саюзніцы ЗША, якія будуць задзейнічаныя ў сістэме супрацьракетнай абароны.

Па словах памочніка дзяржсакратара, гэта “Вялікабрытанія, Аўстралія, Данія, Францыя, Нямеччына, Італія, Ізраіль, Індыя, Японія, Нідэрланды, Тайвань, Украіна, Польшча і Чэшская рэспубліка”. Пры гэтым Руд не ўдакладніў, у чым пэўна выяўляецца ўзаемадзеянне Вашынгтона і Кіева ў галіне СРА, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Джон Руд быў прызначаны новым намеснікам Кандалізы Райс па кантролі над узбраеннямі і міжнароднай бяспекі на пачатку лютага і чакае зацвярджэння сенатам Кангрэса ЗША.

Нагадаем, што 28 лютага намеснік кіраўніка Агенцтва па СРА брыгадны генерал Патрык О`Райлі заявіў, што Украіна – “вельмі дасведчаная краіна з шырокім паслужным спісам у тым, што тычыцца ракетнай тэхналогіі” і не выключыў магчымасці супрацоўніцтва Кіева і Вашынгтона ў сферы пабудовы сістэмы СРА.

Аднак тады прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч заявіў, што пытання пра ўдзел Украіны ў амерыканскай праграме СРА не існуе.

Між іншым, у апублікаваным у пятніцу інтэрв’ю нямецкай газеце Die Welt, украінскі прэм’ер, наадварот, заявіў, што “Украіна таксама можа занесці сваё ўкладанне” ў пабудову глабальнай сістэмы бяспекі. Ён заявіў таксама, што “нельга падзяляць еўрапейскую бяспеку такім чынам, каб яна прызначалася для асобных краін, напрыклад, Польшчы або Чэхіі, або для ЕЗ і ЗША”, і выступіў за трохбаковыя перамовы паміж ЗША, ЕЗ і Расеяй па гэтым пытанні. “Неабходна прымаць да ўвагі, што Украіна і Расея таксама знаходзяцца ў гэтай прасторы”, – заявіў Януковіч.

Нагадаем, што ў мінулы аўторак прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка нагадаў украінскім палітыкам, што Украіна ўзяла на сябе абавязальніцтвы ў рамках пагаднення па СРА і павінна імі кіравацца ў пытанні размяшчэння на тэрыторыі Чэхіі і Польшчы амерыканскіх сістэм СРА. Украінскі прэзідэнт заклікаў не блытаць сістэму абароннага характару і наступальныя стратэгічныя сістэмы. Ён таксама адзначыў, што “еўрапейская абаронная мадэль будуецца ў кантэксце фармавання сістэмы калектыўнай бяспекі, дзе супрацьракетная абарона з’яўляецца адным з неад’емных фактараў”.

Нагадаем таксама, што напярэдадні ў Брусэлі дырэктар амерыканскага Агенцтва па супрацьракетнай абароне генерал-лейтэнант Генры Оберынг паведаміў журналістам, што ЗША маюць намер размясціць да 2011 года радар сістэмы СРА ў Каўказскім рэгіёне. Гэты радар будзе прызначаны для першаснага выяўлення пускаў ракет, дадзеныя аб якіх будуць перадавацца на стацыянарны радар у Чэхіі. Оберынг адмаўляў, што гэты радар можа быць якой-небудзь пагрозай для Расеі. Па яго словах, антэна "будзе накіраваная на Іран". І нават калі яе разгарнуць у напрамку Расеі, далёкасць радара недастатковая для выяўлення пускаў расейскіх ракет, дадаў ён.

Тбілісі і Баку ўжо заявілі, што не атрымоўвалі прапаноў ад ЗША па размяшчэнні радара на іх тэрыторыі, аднак у Грузіі не выключылі магчымасці супрацоўніцтва з ЗША па СРА.

Зрэшты, вайсковы аглядальнік – намеснік галоўнага рэдактара штодзённага часопіса Ej.ru Аляксандр Гольц лічыць, што такія планы носяць усяго толькі гіпатэтычны характар. На думку эксперта, элементы амерыканскай СРА, якія размяшчаюцца каля расейскіх меж, ні цяпер, ні ў будучыні не нясуць ніякіх пагроз Расеі, паведамляе “Рэха Масквы”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: