Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праект будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі дапрацоўваецца
10:33, 02/03/2007

Расейскі ўрад адправіў на дапрацоўку праект адпаведнага загаду, падрыхтоўкай якога займалася Мінпрамэнерга. Меркавалі, што магутнасць трубы будзе прыкладна 50 млн. тон у год з магчымасцю пашырэння да 75 млн. тон, а працягласць – каля 1 тыс. км. У “Транснефти” адзначаюць, што загад ўрада неабходны для таго, каб кампанія распачала распрацоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання праекту, піша газета “Время новостей”.

“Пакуль дасягнутыя вусныя дамоўленасці наконт будаўніцтва гэтага нафтаправода, афіцыйны загад урада цяпер рыхтуе Мінпрамэнерга, пасля чаго мы распачнём працу над гэтым праектам”, – кажуць у кампаніі. У Мінпрамэнерга ад каментараў адмовіліся. Па словах крыніцы “Інтэрфакса”, фармальнай прычынай для звароту дакумента стаў той факт, што ў ім не ўлічвалася будаўніцтва дадатковага нафтаадводу на Кірышскі НПЗ “Сургутнефтегаза”, што дазволіла б павялічыць магутнасць перапрацоўкі завода з 20 млн. да 24 млн. тон у год.

У загадзе ўрада павінны быць зазначаныя меркаваная магутнасць нафтаправода, яго напрамак, тэрмін будаўніцтва і метады фінансавання. Акрамя таго, Федэральная служба па тарыфах (ФСТ) павінна распрацаваць пытанне аб тарыфах на прапампоўку па новай трубе з улікам сродкаў на рэканструкцыю наяўных нафтаправодаў і выплат па крэдытах, прыцягнутых для фінансавання яе будаўніцтва. У Мінпрамэнерга раней наракалі на недахоп праектнай дакументацыі і незацікаўленасць нафтавікоў у гэтым праекце. Тым не менш на пачатку лютага праект быў падрыхтаваны і накіраваны ў “Ростехнадзор” і ФСТ.

Аднак калі ў студзені ідэю будаўніцтва ў абыход Беларусі афіцыйна звязвалі з транзітнымі рызыкамі, то цяпер Мінпрамэнерга настойвае на тым, што гэты праект не звязаны з навагоднімі падзеямі. На думку службоўцаў, ён неабходны ў першую чаргу для разгрузкі асноўнай нафтаправоднай сістэмы. Аднак эксперты лічаць, што трохі заўчасна будаваць трубу толькі з мэтай сфармаваць рэзервовую сістэму, калі іншы праект “Транснефти” – нафтаправод з Усходняй Сібіры да Ціхага акіяна – значна даражэйшы, чым яна разлічвала. Трубаправодная манаполія ўжо прыцягнула летась больш 85 млрд. руб. у Ашчадбанка на ўсходні нафтаправод, а ў лютым выпусціла еўрааблігацыі на 1,3 млрд. даляраў. У наступным годзе кампанія плануе заняць на гэты праект яшчэ каля 8 млрд. дал. А як вядома, крэдытныя абавязальніцтвы “Транснефти” закладваюцца ў тарыфы. Летась апошнія выраслі на 8,7%, і 3,6% з іх прызначаліся для выплат па крэдытах. Сёлета рост тарыфаў можа быць яшчэ вышэйшым. А калі яшчэ і рэалізоўваць праект будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі, які, па экспертных ацэнках, можа абысціся ў 2–2,5 млрд. дал., то тарыф увогуле стане завоблачным.

Так што адтэрміноўка ў прыняцці загада ўрада можа быць для “Транснефти” вельмі дарэчы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: