Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рыгора Барадуліна пераводзяць з рэанімацыі 10:12, 02/03/2007
Пра гэта “Наша Ніве” паведаміла ўнучка паэта Дамініка. 22 лютага Рыгор Барадулін трапіў у аддзяленьне рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта з пнэўманіяй з ускладненьнямі.
У апошнія дні ў паэта значна палепшаў настрой: ён ужо жартуе з дактарамі. Яму прынесьлі акуляры, асадку ды нататнік. Дзядзька Рыгор самастойна ходзіць і прымае ежу.