Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Россия готова подписать соглашение с Беларусью о создании единой региональной системы ПВО двух стран, но этому пока препятствуют "некоторые технические вопросы". Об этом заявил сегодня заместитель главнокомандующего ВВС РФ по вопросам Объединенной системы ПВО СНГ генерал-лейтенант Айтеч Бижев.
Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу супраць 34 беларускіх чыноўнікаў пачнуць дзейнічаць ад 1 красавіка, хаця рашэньне па гэтым пытаньні сёньня ў часе паседжаньня Рады міністраў не разглядалася, паведамілі "Радыё Свабода" ў Брусэлі. Паводле супрацоўніцы сакратарыяту Рады міністраў спадарыні Сымон, пытаньне адносна візавай забароны на ўезд ў краіны Эўразьвязу для адказных беларускіх чыноўнікаў і блякады іхных банкаўскіх рахункаў павінна быць прынятае ў сакавіку.
Нідэрландская арганізацыя Mission to Minsk звярнулася да міністра замежных спраў Нідэрландаў з заявай у сувязі з удзелам у канферэнцыі ў рамках ААН у Нью-Ёрку міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава, падазраванага міжнароднай супольнасцю ў дачыненні да гвалтоўных знікненняў у Беларусі, і намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч.
Аляксандр Мілінкевіч узяў удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", якая праходзіць сёння ў Мінску. Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі заклікаў прадпрымальнікаў да еднасці з палітычнымі сіламі апазіцыі і прапанаваў супольны ўдзел у мерапрыемствах 25 сакавіка.
“Дасягнем поспеху разам” – вось які дэвіз выбрала Ангела Меркель для шасцімесячнага прадстаўніцтва Нямеччыны ў Еўразвязе, якое пачынаецца з 1 студзеня 2007 года. Сярод станоўчых фактараў можна назваць далучэнне да Звяза Румыніі і Балгарыі, аднаўленне эканомікі і сусветнае лідэрства ў рашэнні такіх пытанняў як змена клімату.
Пракаментаваць планы беларускага ўрада наконт прыватызацыі буйных прамысловых прадпрыемстваў “Нямецкая хваля” папрасіла Міхаэля Хармса, эксперта Усходняга камітэта нямецкай эканомікі, які нядаўна вярнуўся з Беларусі.
Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў РФ Марк Франка сумняваецца, што ў Расеі атрымаецца стаць сябрам СГА да канца 2007 года. Пра гэта еўрапейскі службоўца заявіў у інтэрв’ю газеце “Коммерсант”. Расея не дэманструе пэўных крокаў, якія маглі б спрыяць паспяховаму завяршэнню шматбаковых перамоваў, лічаць у Брусэлі. Між іншым, ужо прынятыя абавязальніцтвы, на ацэнку расейскага ўрада, могуць прывесці да страты 110 млрд. рублёў імпартных пошлін да 2010 года.
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў вылецеў у Нью-Ёрк, дзе ў штаб-кватэры ААН сёння пачынаецца міжнародная канферэнцыя па гандлі жанчынамі.
Сёння, 5 сакавіка, а 16 гадзіне ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца прэс-канферэнцыя лідэраў беларускай апазіцыі, якія цяпер вяртаюцца з Вашынгтону.
Неўзабаве Беларусь плануе наведаць дэлегацыя Еўразвяза ад імя вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўера Саланы. Пра гэта заявіў дэпутат федэральнага парламента Каралеўства Бельгія Жан-Поль Анры 5 сакавіка на сустрэчы ў Менску з старшынёй “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Уладзімірам Канаплёвым.
У гатэлі “Эмірэйтс Пэлас” у Абу-Дабі завяршылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, кіраўніком эмірата Абу-Дабі шэйхам Халіфа Бэн Заід Аль-Нахаян. Паводле паведамлення карэспандэнта “Інтэрфакса”, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама шырокі спектр пытанняў міжнароднага парадку дня.
Арганізацыя “Моладзь БНФ” правяла акцыю з нагоды дня міліцыі. У 18.00 на чыгуначным вакзале г. Менска актывісты моладзі БНФ раздавалі міліцыянтам гваздзікі, павязаныя бел-чырвона-балымі стужкамі.
Падчас журналісцкага расследавання забойства аглядальніка “Новой газеты” Ганны Паліткоўскай карэспандэнты “Новой газеты” даведваюцца пра ўсё новыя і новыя факты і абставіны, звязаныя непасрэдна з яе гібеллю і з падрыхтоўкай да гэтай расправы.
Грамадзянская партыя Пора на паседжанні цэнтральнага савета партыі, якое адбылося ў нядзелю, 4 сакавіка, абрала старшынёй палітрады партыі Уладзіслава Каськіва замест Яўгена Залатарова.
На этой неделе Владимир Путин в который уже раз ясно показал всем остальным, в какое государство превращается Россия. В президенты республики Чечня он выдвинул кандидатуру невыразимо дикого и преступного главаря бандитов по имени Рамзан Кадыров.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што выйдзе 25 сакавіка ў 12.00 на плошчу Каліноўскага ў Менску, каб адзначыць нацыянальнае сьвята Беларусі – Дзень волі. "Пайду, бо перакананы, для што кожнага патрыёта Беларусі, для кожнага прыхільніка пераменаў ня можа быць ніякіх больш важных справаў 25 сакавіка, чым быць на плошчы Каліноўскага. У любы іншы дзень наша праца на карысьць Беларусі можа быць рознай. Але ў Дзень Незалежнасьці 25 сакавіка, кім бы ты ня быў, якой бы ні была твая місія, тваё месца - на Плошчы. 25 сакавіка ты патрэбны Беларусі на плошчы Каліноўскага", -- заявіў Янукевіч.
Камісарка Еўрапейскага Звязу па пытаннях знешніх стасункаў і Еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер заявіла пра тое, што новае ўзмоцненае пагадненне паміж Украінай і ЕЗ будзе заключацца выключна ў рамках еўрапейскай палітыкі суседства.
2 сакавіка ў Менску адбылося чарговае паседжанне Рады беларускай інтэлігенцыі. Удзельнікі паседжання звярнуліся да ўлад з заклікам 25 сакавіка “не ганьбаваць Беларусь і яе народ канфрантацыяй, у гэты святы для ўсіх беларусаў дзень не нацкоўваць супрацоўнікаў сілавых структур на грамадзянаў, якія выйдуць на плошчы, каб ушанаваць нашу дзяржаўнасць”. 25 сакавіка мусіць стаць днём, які “нагадае нам пра тыя каштоўнасці, вакол якіх варта аб’яднацца ўсім”.
Некалькі дзён таму на адной з менскіх кватэр адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “In Between” – сумеснага праекту “Свабоднага тэатра” і Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня). П’еса – драматычныя сцэны з жыцця студэнтаў “універсітэта ў выгнанні” – напісаная і сыграная самімі студэнтамі пры прафесійнай падтрымцы супрацоўнікаў “Свабоднага тэатра”. У чым сэнс дадзенага праекту і якая яго эфектыўнасць, распавёў “БДГ-online” лідэр “Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін.
У Эстоніі 4 сакавіка адбыліся парламенцкія выбары, першыя пасля ўступлення гэтай балтыйскай краіны ў ЕЗ тры гады таму. У парламенце не будзе ніводнага дэпутата, які прадстаўляе партыі рускамоўнай меншасці. Перамогу на выбарах атрымалі прадстаўнікі Рэфармісцкай партыі цяперашняга прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа, якія набралі 27,7% галасоў выбаршчыкаў.
Актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзянісу Дзянісаву пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі, паведаміла “Радыё Свабода”. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Трэці тыдзень Дзяніс Дзянісаў знаходзіцца за кратамі.
Аляксандр Казулін пераабраны на пасаду старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Такое рашэнне прынятае 4 сакавіка на з’ездзе партыі ў Менску. Выбары лідэра БСДП (Грамада) праводзілася на безальтэрнатыўнай аснове, за кандыдатуру Казуліна прагаласавалі 55 дэлегатаў, супраць – 5.
4 сакавіка завяршылася паездка ў ЗША дэлегацыі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У склад дэлегацыі ўваходзілі лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Жонка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ірына Казуліна і кіраўнік працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацый Беларусі Сяргей Мацкевіч. Яны знаходзяцца ў ЗША з 27 лютага.
К 2050 году продолжительность жизни во всех 27 странах нынешнего Европейского Союза (ЕС) будет превышать 80 лет, говорится в пресс-релизе статистического агентства "Евростат", распространенном перед празднованием 8 марта.
Премьер-министр Литвы Гядиминас Киркилас (Gediminas Kirkilas) и глава правительства Польши Ярослав Качиньский в конце прошлой недели в Варшаве подписали политическое соглашение о строительстве новых атомных реакторов в Литве, говорится в сообщении пресс-службы литовского кабинета министров.
У Беларусі працоўны дзень пераносіцца з пятніцы 9 сакавіка на суботу 17 сакавіка 2007 года. Адпаведнае рашэнне знаходзіцца ў пастанаўленні Савета Міністраў ад 3 сакавіка гэтага года №285.
У Беларусі з 30 на 31 сакавіка ажыццявіцца пераход на перспектыўную нумарацыю. Вынікам гэтага кроку стане змена нумароў экстраных і ўсіх даведкава-інфармацыйных службаў.
За спасением отечественной нефтепереработки и обсуждением мер по спасению от нищеты и безработицы малых городов и населенных пунктов как-то все забыли, что уже пришла весна и скоро начнется посевная кампания. Помнит, судя по всему, об этом только министр сельского хозяйства и продовольствия Леонид Русак. Потому что ему необходимо около 700 млрд. рублей на то, чтобы подготовиться к севу, а этих денег, по его словам, у министерства нет.