Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксей Марачкін: Мы робім крок насустрач 17:36, 05/03/2007
“Сёлетні год асаблівы, таму што беларускай уладзе дадзены шанец. Я маю на ўвазе ліст, напісаны Аляксандрам Мілінкевічам да Лукашэнкі. Гэта шанец прымірэння ўлады з апазыцыяй, з беларускім народам 25 сакавіка у Дзень Волі, які з’яўляецца найвялікшым святам для беларусаў. Святам, якое ўвасабляе ў сябе свабоду і незалежнасць. Як адгукнецца на гэта ўлада – паглядзім. 25 сакавіка таксама даецца шанец нашаму народу, у першую чаргу моладзі. Гэта шанец выйсці на плошчу і прадэманстраваць сваю сілу, таму што сёньня мы адчуваем прыкметы вялікага крызісу ва ўладных структурах, якія занялі неўстойлівую пазіцыю – стаяць адной нагой у Расеі, другой – у Еўропе. Гэта змушае народ зрабіць становішча Беларусі больш устойлівым. Беларусь павінна стаць часткай Еўропай, пры гэтым, канешна, не губляючы сувязей з Расеяй. Нам усім даецца шанец выйсці на плошчу Кастуся Каліноўскага. Мы не ідзем на канфлікт, мы ідзем на прымірэнне. Гэта вельмі важна. Мы робім крок насустрач, каб свята стала ўсенародным”, -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 напярэдадні святкавання 25 сакавіка Дня Волі вядомы беларускі мастак, кіраўнік “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Аляксей Марачкін.
На фота: Аляксей Марачкін прэзентуе сваю карціну “Плошча Каліноўскага”. Выстава мастака праходзіць зараз у сядзібе Партыі БНФ па адрэсе: Варвашэні (Машэрава), 8.