|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў 13:50, 05/03/2007 “Мы гатовыя зрабіць усё, каб Аб’яднаныя Арабскія Эміраты маглі актыўна прысутнічаць у Еўропе”, – заявіў на сустрэчы А.Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што “ў нас ёсць пэўныя прапановы ў сферы інвестыцыйнага супрацоўніцтва”. У сваю чаргу Халіф Бэн Заід Аль-Нахаян выказаў гатоўнасць да супрацоўніцтва з Беларуссю ва ўсіх сферах. Гатэль “Эмірэйтс Пэлас”, які знаходзіцца на беразе Арабскага заліва, з’яўляецца адным з самых раскошных гасцініц у ААЭ, займае тэрыторыю 200 тыс. кв.м. Гатэль будаваўся з разлікам на правядзенне самітаў арабскіх дзяржаў Заліва – некалькі паверхаў спецыяльна прызначаныя для размяшчэння кіраўнікоў дзяржаў і закрытыя для публікі. Кіраўнік Беларусі знаходзіцца з візітам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах з 4 сакавіка. Падчас візіту таксама запланаваныя сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, міністрам абароны ААЭ і кіраўніком Эмірата Дубаі шэйхам Махамедам Бэн Рашыд Аль-Мактумам, а таксама спадчынным прынцам Эмірата Абу-Дабі намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам Бэн Заід Аль-Нахаянам. Падчас візіту ў ААЭ плануецца падпісаць шэраг міжурадавых пагадненняў, у прыватнасці, аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, аб паветраным паведамленні, аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў сферы бяспекі. Шэраг сябраў беларускай дэлегацыі ў цяпер праводзяць сустрэчы з сваімі калегамі. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў праводзіць перамовы з дзяржаўным міністрам па замежных справах Махамедам Хусейнам Аль Шаалі, міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч – з дзяржаўным міністрам па справах Кабінета міністраў – намеснікам старшыні Нацыянальнага савета па інфармацыі Махамедам Абдалой Аль Гарунам. Мяркуюць, што ў панядзелак увечары Аляксандр Лукашэнка наведае Эмірат Дубай, дзе правядзе перамовы з віцэ-прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам, міністрам абароны ААЭ, кіраўніком Эмірата Дубай шэйхам Махамедам Бэн Рашыд Аль-Мактумам. Як паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе, ААЭ з’яўляюцца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. У 2006 годзе аб’ём экспарту Беларусі ў ААЭ склаў 24,3 млн. даляраў, рост больш як у 5 разоў у параўнанні з 2005 годам. Прырост экспарту дасягнуць за кошт паставак цягачоў і спецыяльнай прычапной аўтатэхнікі прадпрыемства МЗКТ, а таксама падшыпнікаў, шын і шкловалакна. У Менску лічаць, што існуе магчымасць далейшага прасоўвання аўтамабільнай тэхнікі, абсталявання для нафтахімічнай галіны, іншага абсталявання, а таксама мэблі, шклотканін для экспарту ў іншыя краіны Азіі і Афрыкі праз свабодныя зоны ААЭ, адзначылі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі. У інвестыцыйнай сферы найбольш перспектыўным выглядае прыцягненне прыватных інвестыцый у сферы турызму і нерухомасці Беларусі для рэалізацыі праектаў у гасцінічнай і будаўнічай галінах, дадалі ў прэс-службе.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|