Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзянісу Дзянісаву пагражае да трох гадоў зьняволеньня
10:29, 05/03/2007

Актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзянісу Дзянісаву пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі, паведаміла “Радыё Свабода”. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Трэці тыдзень Дзяніс Дзянісаў знаходзіцца за кратамі.

2 сакавіка актывіста Дзяніса Дзянісава ў Віцебскім сьледчым ізалятары наведаў адвакат Пётар Каваленка. Паводле яго, Дзянісу Дзянісаву выставілі абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу:

“Ён абвінавачаны ў арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе. Гэта выявілася нібыта ў тым, што яны падрыхтавалі ўлёткі й плякаты й зьбіраліся такім чынам супрацьдзейнічаць”, -- паведаміў адвакат.

Паводле адваката, падзеі, якія фігуруюць у справе Дзянісава, адбыліся 18 чэрвеня 2006 году ў Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апызыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

Крымінальную справу паводле ўдзелу Дзяніса Дзянісава ў гэтым эпізодзе завялі летась у кастрычніку. А затрымалі Дзяніса Дзянісава 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2.

Як паведаміў адвакат Пётар Каваленка, стаўленьне да Дзяніса Дзянісава ў сьледчым ізалятары “нармальнае, на дрэнныя ўмовы ён ня скардзіцца”. Адвакат паведаміў, што ягоны падабаронны віны не прызнае. “Будзем дамагацца зьмены ўтрыманьня для Дзяніса”, — сказаў адвакат Каваленка. Ён лічыць, што пэрспэктывы ў абароне кліента добрыя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: