Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эстонія зноў фармуе кааліцыйны ўрад 10:45, 05/03/2007
У Эстоніі 4 сакавіка адбыліся парламенцкія выбары, першыя пасля ўступлення гэтай балтыйскай краіны ў ЕЗ тры гады таму. У парламенце не будзе ніводнага дэпутата, які прадстаўляе партыі рускамоўнай меншасці. Перамогу на выбарах атрымалі прадстаўнікі Рэфармісцкай партыі цяперашняга прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа, якія набралі 27,7% галасоў выбаршчыкаў.
Як паведамляе агенцтва РІА “Новости”, гэта ёй дазваляе атрымаць 31 дэпутацкае месца. Пра гэта сведчаць вынікі апрацоўкі больш як 99 адсоткаў выбарчых бюлетэняў.
Паводле дадзеных выбарчай камісіі, 26,2% з выбаршчыкаў,якія прынялі ў выбарах, аддалі галасы за Цэнтрысцкую партыю, якая можа атрымаць 29 мандатаў. У парламент таксама прайшлі аб’яднаная партыя Саюз бацькаўшчыны і “Рэспубліка” (IRL) – 17,8 адсоткаў, 19 мандатаў, Сацыял-дэмакратычная партыя (10,6 %, 10), Народны саюз (7,2%, 6 мандатаў) і партыя “зялёных” (7,1%, 6).
Канстытуцыйная партыя Эстоніі, якая прадстаўляе інтарэсы рускамоўнага насельніцтва краіны, набрала толькі 1% галасоў.
Упершыню на парламенцкіх выбарах у Эстоніі можна было прагаласаваць па Інтэрнэце. Гэтай магчымасцю скарысталіся больш як 35 тысяч эстонскіх выбаршчыкаў.