Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў пачнуць дзейнічаць ад красавіка
18:07, 05/03/2007

Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу супраць 34 беларускіх чыноўнікаў пачнуць дзейнічаць ад 1 красавіка, хаця рашэньне па гэтым пытаньні сёньня ў часе паседжаньня Рады міністраў не разглядалася, паведамілі "Радыё Свабода" ў Брусэлі. Паводле супрацоўніцы сакратарыяту Рады міністраў спадарыні Сымон, пытаньне адносна візавай забароны на ўезд ў краіны Эўразьвязу для адказных беларускіх чыноўнікаў і блякады іхных банкаўскіх рахункаў павінна быць прынятае ў сакавіку.

Праект пастановы гатовы, і ён атрымаў падтрымку з боку кіраўніцтва Эўразьвязу, паведамілі "Радыё Свабода". Днямі адпаведны праект пастановы падтрымалі 27 акрэдытаваных у Брусэлі афіцыйных прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу.

Напярэдадні ў Бэрліне ў часе сустрэчы прадстаўнікоў парлямэнцкіх камісіяў па міжнародных справах краінаў Эўразьвязу кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што ў мэтах будаўніцтва дэмакратыі ў Беларусі “ёсьць імкненьне актывізаваць дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў і розных фондаў зь беларускай грамадзкасьцю”.

Кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства таксама паведаміў, што ў Менск будзе накіраваная дэлегацыя зь Нямеччыны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

У размове з “Радыё Свабода” сябра камісіі па міжнародных справах Бундэстагу, а таксама прадстаўніца Нямеччыны ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Марылюіза Бэк сказала, што “ініцыяваны працяг санкцыяў – гэта звычайная нармальная працэдура, і ініцыятыва хутчэй за ўсё будзе ўхваленая”.

“Пасьля інтэрвію спадара Лукашэнкі нямецкай “Die Welt” усе мы зь вялікай цікавасьцю назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі, ці вядзе беларускі кіраўнік сваю краіну ў бок Швэцыі і Нямеччыны, як ён абяцаў, альбо гэтыя заявы маюць толькі вэрбальны характар. Санкцыі могуць быць спыненыя ці аслабленыя толькі пры наяўнасьці рэальных адпаведных крокаў з боку беларускага кіраўніцтва”, – сказала Марылюіза Бэк.

Паводле эўрапейскіх палітыкаў, афіцыйны Менск так і ня выканаў большасьці патрабаваньняў Эўразьвязу. Размова перадусім ідзе пра вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, а таксама пра доступ грамадзянаў краіны да незалежных СМІ, павагу правоў няўрадавых арганізацыяў і незалежных прафсаюзаў, нацыянальных меншасьцяў, спыненьне ўмяшаньня ўладаў у бізнэс, правядзеньне свабодных і адкрытых выбараў.

Прадстаўніца Вярхоўнага эўракамісара Хавіера Саляны Хэльга Шмід перакананая: “Далейшы курс беларускай палітыкі Эўразьвязу будзе залежаць ад зьменаў сытуацыі ў самой Беларусі. Немагчыма гаварыць пра сур’ёзны дыялёг і супрацоўніцтва, калі базісныя каштоўнасьці не падзяляюцца”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: