Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Казулін пераабраны на пасаду старшыні БСДП (Г) 10:28, 05/03/2007
Аляксандр Казулін пераабраны на пасаду старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Такое рашэнне прынятае 4 сакавіка на з’ездзе партыі ў Менску. Выбары лідэра БСДП (Грамада) праводзілася на безальтэрнатыўнай аснове, за кандыдатуру Казуліна прагаласавалі 55 дэлегатаў, супраць – 5.
Нагадаем, што першы раз А.Казулін быў абраны старшынёй БСДП (Грамада) на Х пазачарговым з’ездзе партыі, які адбыўся 24 ліпеня 2005 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Анатоля Ляўковіча, які стаў яго першым намеснікам, а з моманту зняволення Казуліна (у сакавіку 2006 года) выконваў абавязкі старшыні партыі.
Цяпер А.Казулін адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі “Віцьба–3". Экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі прысудзілі да пазбаўлення свабоды на пяць з паловай гадоў з адбываннем тэрміна пакарання ў выпраўленчай калоніі агульнага рэжыму за арганізацыю мірнай акцыі пратэсту 25 сакавіка 2006 года.