Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З 31 сакавіка зменяцца нумары экстраных і ўсіх даведкава-інфармацыйных службаў 10:32, 05/03/2007
У Беларусі з 30 на 31 сакавіка ажыццявіцца пераход на перспектыўную нумарацыю. Вынікам гэтага кроку стане змена нумароў экстраных і ўсіх даведкава-інфармацыйных службаў.
Як паведамілі БелТА ў “Белтэлекоме”, да тэлефонных нумароў пажарнай, міліцыі, хуткай і газавай аварыйнай службаў будзе дададзеная лічба “1”. Такім чынам, для таго каб зрабіць экстраны выклік карыстальнікам трэба будзе набіраць нумары 101, 102, 103, 104.
Акрамя таго, зменяцца ўсе іншыя двух і трохзначныя нумары: замест 0 будзе адзінка. Напрыклад, нумар даведкавай кодаў 053 трэба будзе набіраць 153, даведкі па разліку з абанентамі – 164, даведкавай вакзалу – 105, даведкавай аэрапорта – 106. Для даведкавай аўтавакзала замест нумара 004 будзе набірацца 114.
Нагадаем, што ў выпадку няправільнага набору экстраных службаў спрацуе аўтаадказчык, які паведаміць правільныя нумары. Пра новыя нумары ўсіх астатніх даведкавых інфармацыйных і заказных службаў можна будзе даведацца па тэлефоне бясплатнай даведкавай 199. Даведка будзе дзейнічаць цягам трох месяцаў да 30 чэрвеня 2007 года.
Новыя нумары ўсіх астатніх даведкава-інфармацыйных і заказных службаў можна будзе пазнаць па тэлефоне бясплатнай даведкавай 199. Даведка будзе дзейнічаць цягам трох месяцаў – з 31 сакавіка да 30 чэрвеня 2007 года.
Пераход на новыя нумары адбудзецца адначасова 31 сакавіка 2007 года, з гэтага дня старыя нумары дзейнічаць не будуць. Акрамя таго, “Белтэлеком” узмацняе і пашырае інфармацыйную кампанію ў маштабах рэспублікі.