Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
56 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



25 сакавіка Ангела Меркель прадстаўляе «Берлінскую дэкларацыю»
15:10, 05/03/2007

“Дасягнем поспеху разам” – вось які дэвіз выбрала Ангела Меркель для шасцімесячнага прадстаўніцтва Нямеччыны ў Еўразвязе, якое пачынаецца з 1 студзеня 2007 года. Сярод станоўчых фактараў можна назваць далучэнне да Звяза Румыніі і Балгарыі, аднаўленне эканомікі і сусветнае лідэрства ў рашэнні такіх пытанняў як змена клімату.

Новыя надзеі

Спадарыня Меркель заслужыла ўсеагульнае прызнанне і захапленне за ўмелае своечасовае прасоўванне пагаднення ЕЗ па бюджэце на саміце год таму. Цяпер ад Нямеччыны, найбуйнейшай еўрапейскай краіны чакаюць, што яна верне рэгіён на шлях поспеху. Міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штэйнмеер адзначае, што Нямеччына мае намер выдаткаваць нямала намаганняў на ўрэгуляванне ўсялякага роду непрадбачаных крызісаў. Ён таксама вылучыў тры амбіцыйныя мэты:

1. Праца над стварэннем новай еўрапейскай канстытуцыі або набору правіл для прыняцця рашэнняў, нягледзячы на адмову Францыі і Галандыі прыняць канстытуцыянальнае пагадненне.

2. Умацаванне агульнай знешняй палітыкі Еўразвяза з мэтай эфектыўнага ўрэгулявання найбольш небяспечных сусветных канфліктаў.

3.Пошук рашэнняў у адказ на пагрозу энергетычнага крызісу ў Еўропе, а таксама вывучэнне праблемы змены клімату.

Праца над Канстытуцыяй

Спробы ўладзіць канстытуцыянальныя рознагалоссі, здаецца, асуджаныя на няўдачу, бо кожная новая прапанова можа толькі пагоршыць існоўны раскол паміж краінамі ЕЗ.

Спадарыня Меркель хоча за аснову ўзяць зыходны праект пагаднення, якое бачыць на чале новай структуры наяўнасць прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕЗ. Яны будуць забяспечваць адзінства ўнутранай і знешняй палітыкі рэгіёна. Праз 50 гадоў пасля падпісання Рымскай дамовы, 25 сакавіка 2007 года на спецыяльным паседжанні яна плануе прадставіць “Берлінскую дэкларацыю”. Яе мэта – натхніць еўрапейцаў ідэяй кантынентальнай інтэграцыі і абмаляваць агульныя праблемы. Фармулёўкі павінны быць узгодненыя і прынятыя аднагалосна – гэта стане пацверджаннем таго, што Еўропа настроеная на рэфармаванне пагаднення.

У чэрвені Меркель плануе прадставіць больш падрабязны план будучых рэформаў пагаднення.

Дылема знешняй палітыкі

Нямеччына ставіць перад сабой задачу нівеляваць небяспечныя рухі ў краінах былога Савецкага Саюза, на Блізкім Усходзе і ва ўсялякай іншай кропцы свету.

Аднак непажаданыя ўнутраныя праблемы прымусілі ЕЗ пакінуць у баку глабальныя пытанні. Самі немцы апынуліся ўцягнутымі ў канфлікт інтарэсаў: Польшча і Балтыйскі рэгіён выступаюць супраць стратэгічнага пагаднення, заключанага былым канцлерам Герхардам Шродарам і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным аб будаўніцтве новага паўночна-еўрапейскага газаправода пад балтыйскім морам. Планавалася падаваць газ спажыўцам Заходняй Еўропы ў абыход Польшчы, краін Балтыі і Украіны.

Спадарыня Меркель кажа пра тое, што Еўропа павінна наладзіць добрасуседскія стасункі не толькі з Расеяй, але і з такімі краінамі як Украіна і Грузія, якія цяпер канфліктуюць з Расеяй.

Яна таксама плануе ўкараніць ініцыятыву, накіраваную на стабілізацыю сітуацыі ў Сярэдняй Азіі – у прыватнасці, у былой рэспубліцы СССР, багатай энергарэсурсамі, у Казахстане. Сярод амбіцыйных планаў Канцлера наладжванне мірных стасункаў паміж Ізраілем і Палесцінай.

Энергетычныя праблемы

Перабоі з пастаўкамі энерганосьбітаў узначальваюць спіс праблем, якія мае намер вырашыць Ангела Меркель. Еўрапейская камісія на паседжанні 10 студзеня збіраецца вывучыць вынікі даследавання ўкраінскага энергетычнага крызісу. На паседжанні ЕЗ на пачатку сакавіка спадарыня Меркель мае намер прадставіць план дзеянняў, у якім будуць прапанаваныя меры абароны Еўропы супраць энергетычнага крызісу. Краіны ЕЗ прытрымваюцца розных палітык у дачыненні энергіі. І зноў Нямеччына можа апынуцца часткай праблемы. Францыя і шэраг іншых краін аддаюць перавагу арыентацыі на атамную энергію, а Нямеччына адмовілася ад будаўніцтва новых электрастанцый з экалагічных меркаванняў.

Брытанія, Швецыя і іншыя краіны патрабуюць спынення энергетычных манаполій, а Нямеччына і Францыя па-ранейшаму не хочуць адкрыць свае сеткі, каб дазволіць агульным электрычным сеткам і газаправодам працаваць на карысць еўрапейскага калектыву. Сярод іншых пытанняў, якія патрабуюць рашэння, праблемы міграцыі, тэрарызму, інтэграцыі мусульманскіх меншасцяў у краінах ЕЗ і аднаўленне перамоваў з Турэччынай аб далучэнні да ЕЗ.

Па матэрыялах ВПС online, Forexpf.Ru – Forex News


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: